Стали известны лауреаты звания «Человек года Витебщины-2018» из Поставского района

Главное Общество

Сёння ў канцэртнай зале «Віцебск» адбылося ўшаноўванне ўладальнікаў прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2018»

У адпаведнасці з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта №40 ад 25 студзеня 2019 года, па выніках работы за мінулы год лаўрэатамі сталі 50 чалавек у пяці намінацыях:  «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскія арганізацыі». 

Ганаровага звання ўдастоены і двое пастаўчан: начальнік планава-вытворчага сектара філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Вольга Гваздоўская («Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі») і дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Проміс» Андрэй Лічэўскі («Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес»). Віншуем і ганарымся!

Гваздоўская Вольга Вікенцьеўна,
начальнік планава-вытворчага сектара філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132»

Лічэўскі Андрэй Пятровіч,
дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Проміс»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.