Учащиеся Поставской детской школы искусств им. А. Тызенгауза начали год с успешных выступлений на конкурсах

Образование Общество

Удзельнікі ансамбля «Вясёлка»

Новы год – і новыя дыпломы

З паспяховага выступлення на конкурсах пачаўся 2019-ы для навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, якія займаюцца па класе баяна ў педагога Святланы Пусько.

Трэцяга студзеня выхаванцы Святланы Аляксандраўны прынялі ўдзел у Адкрытым раённым конкурсе «Да сонца», які ў пяты раз праводзіла Браслаўская дзіцячая школа мастацтваў і на які сёлета прыехалі спевакі і музыканты з розных куткоў Віцебшчыны, а таксама з музычных школ і вучылішчаў Латвіі. Пастаўчане выступалі ў абедзвюх намінацыях — «Сольнае выкананне» і «Інструментальны ансамбль» — і занялі ў іх прызавыя месцы. Сярод салістаў дыпломам другой ступені ўзнагаро­джаны навучэнец 6 класа Аляксей Гамолка. Секстэт баяністаў у складзе Ягора Карпенкі, Дар’і Шэлег, Святаслава Стрыльца, Аляксея Гамолкі, Анастасіі Голубевай і Мацвея Конанава стаў лаўрэатам трэцяй ступені. А дуэт баяністаў, які прадстаўлялі А. Гамолка і Я. Карпенка, атрымаў дыплом удзельніка.

26 студзеня ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў праходзіў Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс мастацтваў «Пакаленне Z», дзе пастаўчане таксама гучна заявілі пра сябе. У намінацыі «Інструментальнае мастацтва» Аляксей Гамолка і Аляксандр Іжмайловіч, кожны з якіх падрыхтаваў уласную сольную праграму, атрымалі дыпломы першай ступені ў сваіх узроставых групах. Ансамбль «Вясёлка», куды ўвайшлі Ганна Логінава, Святаслаў Стрылец, Дзяніс Касарэўскі, Аляксандр Іжмайловіч, Мацвей Конанаў, Дар’я Шэлег, Ягор Карпенка, Анастасія Голубева і Аляксей Гамолка, адзначаны дыпломам другой ступені. Акрамя таго, усім удзельнікам незалежна ад занятых месцаў былі ўручаны памятныя дыпломы і медалі фестывалю-конкурсу. А шэраг педагогаў, сярод якіх Святлана Аляксандраўна Пусько, удастоены Падзяк за высокае педагагічнае майстэрства.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.