Вся борьба впереди… На «серебро» и «бронзу» претендуют четыре команды, среди которых и поставский «Атлант»

Спорт

«Узлёт» (Орша)—«Атлант» (Паставы) — 3:0, 3:0
1 дзень. 3:0 (25:17; 25:16; 25:13).
2 дзень. 3:0 (25:17; 25:12; 25:22).

Пастаўчане хоць і прапусцілі папярэдні тур, але засталіся на 3-м месцы ў турнірнай табліцы, бо менавіта аршанцы перад гэтым на выездзе двойчы з лікам 0:3 і 2:3 саступілі выхаванцам СДЮШАР ВК «Мінск». Каманда Оршы сабрала на гэтыя гульні свой наймацнейшы склад, у якім не было, у адрозненне ад нашай, ніводнага юнака. Наадварот, шэраг ветэранаў у свой час тры сезоны адгуляў у элітным ды­візіёне. «Атлантаўцы» таксама пастараліся прывезці сваіх наймацнейшых ігракоў, на пляцоўцы з’явіўся і рэзервовы распасоўшчык Дзмітрый Аксёненка, які цяпер служыць у арміі і паралельна трэніруецца з віцебскім «Марка»-ВДТУ.

Аршанцы дэталёва разабралі гульню свайго саперніка, ведалі яго слабыя месцы. За кошт большага вопыту вельмі на­дзейна згулялі ў абароне, практычна без памылак — на прыёме. У абедз­вюх сустрэчах да сярэдзіны партый барацьба ішла ачко ў ачко, але затым гаспадары ў патрэбны момант рэзка прыбаўлялі ў гульні, адрываліся на 3-4 мячы. У пастаўчан, як заўсёды, на высокім узроўні згуляў кандыдат у майстры спорту Віталь Варанец, нядрэнна сябе праявілі Ян Сакалоўскі і дэбютант, студэнт БДУФК Максім Іваноў.

Гаспадары пры падтрымцы сваіх шматлікіх балельшчыкаў згулялі без памылак у атацы і былі мацнейшымі ў абедзвюх сустрэчах. Пасля дзвюх асечак наша каманда апусцілася на 4-е месца, але яшчэ мае дзве гульні ў запасе і можа абысці «Узлёт», калі ўдала згуляе дома 15-16 лютага супраць сталічнага РДВАР-2003.

У нашым дывізіёне «Б» датэрмінова званне пераможцы і залатыя медалі заваяваў «Бумпрам», які ў гомельскім дэрбі двойчы з лікам 3:0 і 3:1 перамог дублёраў мясцовай «Энергіі». Лёс астатніх узнагарод вырашыцца ў трох наступных турах папярэдняга раўнда нацыянальнага першынства. На «серабро» і «бронзу» прэтэндуюць чатыры каманды, сярод якіх і наш «Атлант».

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.