В Лынтупском отделении круглосуточного пребывания для престарелых и инвалидов ТЦСОН провели учебную тренировку по эвакуации при чрезвычайной ситуации

Общество

Хоць пажар умоўны

У адзін з лютаўскіх дзён у калідорах і пакоях лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў ТЦСАН загучала сірэна, якая апавяшчала пра пажар. На самай справе жыццю пастаяльцаў нічога не пагражала: у адпаведнасці з планам, праводзілася вучэбная трэніроўка па эвакуацыі пры надзвычайнай сітуацыі.

Умоўнае ўзгаранне адбылося ў пакоі №3. Згодна з інструкцыяй, было ўключана сігнальнае апавяшчэнне «Маланка», у дадатак медсястра патэлефанавала на нумар аварыйна-выратавальнага паста №11, размешчанага ў Лынтупах. Адна з трох жанчын, якія пражываюць у вышэйназваным пакоі, адказная за тэхніку бяспекі, пачала эвакуацыю суседак па ім. Не чакаючы прыезду ратавальні­каў, эвакуацыю праводзіў персанал аддзялення. Дапамога з лынтупскага паста РАНС падаспела за лічаныя хвіліны. Умоўны пажар быў ліквідаваны ў найкарацейшыя тэрміны.

— Падобныя трэніроўкі на аб’ектах сацыяльнай сферы з кругласутачным знаходжаннем — не навінка, — расказвала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва Дзіяна Пякарская. — Гэта звязана з тым, што ў такіх установах пры пажары ці іншай надзвычайнай сітуацыі можа быць шмат пацярпелых, бо эвакуацыя значна абцяжарваецца з-за стану здароўя і паважанага ўзросту людзей, якія тут пражываюць. Мерапрыемства спрыяе ўдасканаленню гатоўнасці абслуговага персаналу да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі і адпрацоўцы плана эвакуацыі маламабільных грамадзян. Тут усё ро­біцца для таго, каб гарантаваць пажылым грамадзянам бяспечнае і камфортнае пражыванне.

— Вынікі правядзення трэніроўкі па эвакуацыі людзей і тушэнні ўмоўнага пажару ў цэлым станоўчыя, — пракаменціраваў начальнік аварыйна-выратавальнага паста №11 Аляксандр Маляўка. — Па сігнале трывогі работнікі аддзялення прадэманстравалі дакладны алгарытм дзеянняў, высокую зладжанасць. Эвакуацыя праведзена ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, персанал дзейнічаў без панікі, кваліфікавана. Добра ведаюць правілы паводзін у выпадку надзвычайнай сітуацыі і правільна прымяняюць іх на практыцы і большасць пражываючых.

Пазней з работнікамі быў праведзены дадатковы інструктаж па пажарнай бяспецы, галоўная ўвага падчас якога была скіравана на выратаванне людзей.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.