В минувшую субботу председатель райисполкома Сергей Чепик провел «прямую телефонную линию»

Важное Местная власть

З увагай да кожнага

У мінулую суботу старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік праводзіў «прамую тэлефонную лінію». Практыка паказвае, што такая аператыўная форма зносін з кіраўніком раёна карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў жыхароў Пастаўшчыны. Прайшла яна прадуктыўна і ў гэты раз, на яе патэлефанавалі 6 чалавек. Пытанні былі розныя. Адны вырашыліся адразу (у ходзе размовы Сяргей Васільевіч даваў тлумачэнні), іншыя, якія патрабуюць дасканалага вывучэння і прыняцця пэўных мер, былі ўзятыя на кантроль.

З Ляхаўшчыны паступіла інфармацыя, што не прытрымліваецца раскладу руху перасоўны паштовы пункт. У адзін з дзён мясцовыя жыхары чакалі яго больш за тры гадзіны. «Снежнае» пытанне агучыў жыхар вёскі Жуперкі. У яго з’явіліся нязручнасці пасля расчысткі дарогі. У прыватнасці, на абочыне дарожнікі засыпалі снегам скрыню для малака, якой ён пастаянна карыстаецца. З-за ўзросту і стану здароўя справіцца з праблемай самастойна пенсіянер не можа. Пастаўчанка папрасіла кіраўніка раёна пасадзейнічаць у абуладкаванні прыпыначнага пункта насупраць паліклінікі на маршруце гарадскога аўтобуса №2, калі ехаць з мікрараёна вуліцы Будаўнікоў. Бо зараз, калі трэба трапіць, напрыклад, у бальніцу ці дзіцячы садок, вельмі далёка вяртацца назад з прыпынку «Сельгастэхніка».

Калі тры гадзіны «прамой тэлефоннай лініі» завяршыліся, Сяргей Чэпік адзначыў слушнасць асобных прапаноў, якія прагучалі ад людзей. Разам з тым выказаў незадаволенасць, што некаторых нараканняў з боку насельніцтва можна было б пазбегнуць, калі б усе адпаведныя службы і асобы свае непасрэдныя службовыя абавязкі выконвалі больш якасна.

Людміла Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.