По результатам деятельности за 2018 год 1-й военный госпиталь органов пограничной службы Республики Беларусь признан лучшей воинской частью

Здравоохранение

 

Сяргей Півень, Алег Чабатароў (у цэнтры) з лепшымі спецыялістамі шпіталя Анастасіяй Рагіня, Валянцінай Нікіцінай, Алесяй Розынка, Таццянай Пястун, Аленай Соўка, Інай Асяненка, Надзеяй Чарняковай, Іванам Лоханам, Сяргеем Дзедуновым, Ягорам Палхоўскім, Андрэем Бязменам, Наталляй Мацюшонак і Станіславам Мацюшонкам

Па выніках аператыўна-службовай і іншай дзейнасці за 2018 год 1-ы ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прызнаны найлепшай воінскай часцю. Вымпел і хрустальны кубак уручаны начальніку шпіталя Сяргею Півеню на расшыраным пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камі­тэта, якое адбылося 7 лютага.

— Стаць першымі ў год святкавання 100-годдзя пагранічнай службы — вялікі гонар і адказнасць, — гаварыў Сяргей Півень. — Гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву. Наперадзе — вялікая работа па выкананні задач, якія Прэзідэнт Беларусі паставіў перад органамі пагранічнай службы. Мы і надалей будзем імкнуцца рабіць усё магчымае па захаванні здароўя, лячэнні і медыцынскай рэабілітацыі людзей у пагонах — як тых, хто ў страі, так і тых, хто звольніў­ся ў запас і пайшоў у адстаўку, а таксама членаў іх сем’яў і іншых грамадзян.

А праз некалькі дзён у шпіталі адзначылі тых, хто праявіў асаблівую добрасумленнасць, прафесіяналізм пры выкананні службовых абавязкаў і тым самым унёс найбольшы ўклад у агульную справу ўстановы. Звання «Найлепшы спецыяліст» па выніках работы за мінулы год удастоены 13 чалавек. Яны ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі. На падвядзенні вынікаў прысутнічаў начальнік ваенна-медыцынскага аддзела Дзяржпагранкамітэта палкоўнік медыцынскай службы Алег Чабатароў.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.