С приятной миссией посетила резервную погранзаставу пограничной комендатуры «Поставы» первый секретарь райкома БРСМ Вероника Козловская

Местная власть Правовое поле

Падарункі Дзмітрыю Бураку ўручае Вераніка Казлоўская

А нагода наступная — падводзячы вынікі мінулага года па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі кіраўніцтва Смаргонскай пагранічнай групы адзначыла пастаўчан трыма граматамі. 

 Адна з іх уручана Вераніцы Казлоўскай. Дзве іншыя ёй было даручана перадаць падчас чарговага пасяджэння пярвічкі камендатуры «Паставы». Што яна і зрабіла 20 лютага.  

— Калі падводзіліся вынікі нашай сумеснай працы, было надзвычай прыемна чуць і ўсведамляць, што наша пагранкамендатура другі год запар прызнана найлепшай сярод усіх структурных падраздзяленняў Смаргонскай пагранічнай групы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і грамадзянска-патрыятычным выхаванні саюзнай моладзі. А яе сакратар Дзмітрый Бурак стаў найлепшым ідэолагам, дзейсна прапагандуючым ідэі мала­дзёжнай суполкі, — гаварыла Вераніка.

Маладзёжны лідар раёна ўручыла Дзмітрыю Бураку граматы, маладзёжны білет члена БРСМ новага ўзору, а таксама падарунак — інфармацыйны стэнд з фірменным лагатыпам аб’яднання. Ён у хуткім часе ўпрыгожыць калідор рэзервовай пагранзаставы.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.