Залатое пяро «Белай Русі»-2019

Образование Общество

Конкурс пад такой назвай у трэці раз праводзіць рэспубліканская грамадская арганізацыя «Белая Русь» пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьмен­­нікаў Беларусі і рэдакцый рэспубліканскіх СМІ. Ладзіцца ён сярод вучнёўскай і рабочай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў. Мэта конкурсу — прыцягнуць да дзейнасці РГА «Белая Русь» і рэспубліканскіх,рэгіянальных СМІ найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў мала­дзёжнага журналісцкага асяроддзя (узрост — да 31 года).

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Мая непаўторная малая радзіма» (творчы расказ пра персон, падзеі, факты горада, вёскі, пасёлка ў якіх вы нарадзіліся, раслі ці па нейкіх суб’ектыўных прычынах лічыце сваёй радзімай); «Гэта — наша Перамога» (да 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў); «Наш галоўны дакумент» (пра асабістыя адносіны да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 25 гадоў назад, а таксама да сучаснага фармату дзяржаўнага абуладкавання).

Творчыя работы павінны быць выкананы ў адвольнай, індывідуальна-аўтарскай манеры ў жанры эсэ, матэрыялы — адпавядаць тэматыцы конкурсу, быць актуальнымі, аб’ектыўнымі, адпавядаць жанравым крытэрыям, мець годнае мастацкае або тэхнічнае афармленне, вызначацца новымі, арыгінальнымі метадамі падачы. Прымаюцца друкаваныя матэрыялы аб’ёмам да трох старонак (шрыфт Times New Roman, 14-ы размер, міжрадковы інтэрвал 18 пт.). Ілюстрацыйны матэрыял прадстаўляецца ў фармаце JPG з вырашэннем не менш 1400 пікселяў па шырыні.

Тэрміны правядзення конкурсу наступныя: прыём работ на раённы этап — да 20 сакавіка, абласны — да 21 красавіка, рэспубліканскі — да 19 мая. Удзельнікі, якія стануць пераможцамі, атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Конкурсныя работы на раённы этап прымаюцца на электронныя адрасы рэдакцыі газеты «Пастаўскі край»: postkr@mail.ru, postkr@tut.by.  На гэтым жа сайце можна падрабязна азнаё­міцца з палажэннем аб правя­дзенні конкурсу.

Валянціна Ромель,
старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.