«Отношения завязались сами по себе…» История семьи военнослужащих Владислава и Инги Путейко

Правовое поле

Уладзіслаў і Інга Пуцейка

У воінскую часць 74384, якая да нядаўняга часу дыслацыравалася ў Валожыне, Уладзіслаў і Інга Пуцейка трапілі кожны сваім шляхам. А вось на новае месца службы ў Паставы пераехалі ўжо сямейнай парай.

У Валожыне салігарчанін Уладзіслаў праходзіў тэрміновую службу. Інга ж трапіла ў часць дзякуючы падказцы Вілейскага раённага ваеннага камісарыята. У яго дзяўчына звярнулася, спадзеючыся папоўніць шэрагі Узброеных Сіл Беларусі, пасля заканчэння Міжнароднага ўніверсітэта «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін». Застацца незнаёмымі не было ніякага шанцу: Уладзіслаў камандаваў вучэбным падраздзяленнем, дзе на працягу месяца праходзіла пачатковую ваенную падрыхтоўку Інга.

— Прыглянуліся адно аднаму, абмяняліся нумарамі тэлефонаў, пачалі кожную нядзелю сустракацца ў горадзе. Адным словам, адносіны завязаліся самі па сабе, — успаміналі суразмоўцы. —  Праз паўгода згулялі вяселле.

Шлюбу папярэднічаў перавод Уладзіслава на службу па кантракце. Зараз ён старшы радыётэлеграфіст: пры дапамозе азбукі Морзэ абменьваецца інфармацыяй з іншымі часцямі. Сцвярджае, што карыстацца кадзіраванымі сігналамі проста, але засвоіць гэтую навуку могуць не ўсе — трэба мець музыкальны слых. Інга займае пасаду аператара радыётэхнічнай станцыі. У адрозненне ад мужа заступае на баявыя дзяжурствы. Аднак, нягледзячы на розныя графікі, сустракацца на службе даводзіцца досыць часта. Калі абое знаходзяцца дома, стараюцца праводзіць час сумесна.

У Паставах маладая сям’я здымае кватэру. Гэта, безумоўна, дадатковыя выдаткі, але радуе тое, што прыблізна палову кошту здымнага жылля кампенсуе часць. Уладзіслаў і Інга ўжо паспелі асвоіцца на новым месцы жыхарства, упадабалі наш райцэнтр. Адзінае, што засмучае, дык гэта аддаленасць ад бацькоўскага дому. Але маладыя гэтую адлегласць прызвычаіліся пераадольваць — пры першым зручным выпадку наведваюцца то да адных бацькоў у Вілейку, то да другіх у Са­лігорск.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.