1 марта в Поставах состоялось торжественное собрание по случаю Дня белорусской милиции

Главное Правовое поле

Начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Гарус:

— Работа органаў унутраных спраў заўсёды ў фокусе ўвагі грамадскасці. Часта менавіта мы, міліцыянеры, першымі прыходзім на дапамогу людзям у складанай сітуацыі. І мера нашай асабістай адказнасці вельмі высокая: ад таго, наколькі эфектыўна і добрасумленна мы працуем, залежыць давер грамадзян да ўлады. Упэўнены, што кожны, хто сёння ахоўвае правапарадак на Пастаўшчыне, гатовы накіраваць усе сілы і прафесійныя навыкі на служэнне людзям, кожны з вас адданы міліцыі, роднаму гораду і Беларусі.

Начальнік РАУС Аляксандр Гарус уручае Ганаровую грамату УУС аблвыканкама Андрэю Шадзько

Былы начальнік РАУС Мікалай Доўмант:

— Міліцэйская служба ніколі не была лёгкай. І ў пасляваенныя гады, і ў ліхія 90-я, і зараз яе даводзі­лася і даводзіцца несці днём і ноччу, у выхадныя і святы, часта — ва ўрон сям’і, сваім родным і блізкім. Але гэта служба вельмі патрэбная і ганаровая. Пастаўскі РАУС заўсёды лічыўся адным з найлепшых у вобласці, а ўзровень злачыннасці ў раёне — адным з самых нізкіх на Віцебшчыне.

Вэтэрана органаў унутраных спраў Віктара Іванаві¬ча Ашчэпкава віншуе начальнік Пастаўскага ад¬дзялення Дэпартамента аховы Вадзім Крыштафовіч

Кіраўнік раёна Сяргей Чэпік:

— Якасна і прафесійна выконваючы свае службовыя абавязкі, вы робіце важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёна. Дзякуючы вам, на Пастаўшчыне пануюць дысцыпліна і парадак, дарослыя могуць, не баючыся, хадзіць вечарам па вуліцы, а дзеці спакойна гуляць у дварах.

Афіцыйная частка змянілася святочным канцэртам з удзелам мясцовых артыстаў.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.