А память священна… Или нет? Сквер по улице Гагарина превратили в площадку для выгула собак

Общество Экология

Узяцца за напісанне гэтага артыкула падштурхнуў тэлефонны званок у рэдакцыю. На другім канцы провада жанчына прасіла ўзняць на старонках раённай газеты набалелае для неабыякавых пастаўчан пытанне — выгул сабак на Алеі воінскай славы па вуліцы Гагарына.

— З моманту свайго з’яўлення Алея карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў райцэнтра. Дзяцей і дарослых ва­бяць не толькі экспазіцыя ваеннай тэхнікі, але і маляўнічыя краявіды: за некалькі крокаў ад музея пад адкрытым небам працякае рака Мядзелка, на другім яе беразе красуецца гарадскі парк, — працягвала суразмоўца. — У дзень вяселля маладыя прыязджаюць ускласці кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, які знаходзіцца тут жа. Часта бываюць і тыя, хто не са слоў ведае, што такое Афганістан, воінскае братэрства. Для былых «афганцаў» гэта сімвалічнае месца. Аднак некаторыя грамадзяне ўпадабалі яго для выгулу сваіх гадаванцаў.


У Паставах дзей­нічаюць 3 пляцоўкі для выгулу сабак.
Знаходзяцца яны ў мікрараёнах 5 і 6 гарадкоў, па вуліцы Юбілейнай.


Вядома, пасля такіх прагулак застаюцца «сляды» жыццядзейнасці жывёл, прыбіраць якія іх гаспадары не лічаць неабходным. Але і праціўнікі падобных выгулаў занялі не менш прынцыповую пазіцыю: сабакам тут не месца, а іх экскрэментам тым больш. Сваё меркаванне яны агучылі старшыні  раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерыю Лушчыку і папрасілі пасадзейнічаць у вырашэнні набалелай праблемы. Валерый Антонавіч да прось­бы прыслухаўся, і ў хуткім часе на Алеі воінскай славы з’явіўся знак: «Выгул сабак забаронены. Штраф — ад 1 да 15 базавых велічынь». І, ведаеце, гэта прынесла жаданы эфект — выгульваць сабак перасталі.

Фото Сергея Вшивкова

Але не ўсе. Нягледзячы на забарону, жанчына з вуліцы Кляра ўсё адно працягвае выгульваць там свайго вялікага чорнага сабаку. На заўвагу суседкі, якая спрабавала яе паўшчуваць і спытала, ці ведае тая пра забарону, адказала: «Ну і што?»

Каб не быць галаслоўнай, адправілася ўбачыць усё на ўласныя вочы. Убачыць правапарушальніцу не атрымалася. Алея выглядае дагле­джанай, бачна, што тут прыбіраюць. І не абы як. І ў той жа час дзе-нідзе на газоне ляжаць кучкі самі ведаеце чаго. Па зразумелай прычыне ілюстраваць фотаздымкамі гэты факт не будзем. Адразу скажу, што я вялікая прыхільніца жывёл, разумею, што сабак неабходна выгульваць, і нават дапускаю, што гэта можна рабіць і не ў спецыяльна адведзеным месцы. Але адназначна не ў тым, дзе ўсё гаворыць пра заўчасна абарваныя жыцці нашых суайчыннікаў, навявае роздум пра хуткаплыннасць жыцця.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.