1 марта Президент Беларуси Александр Лукашенко провел встречу с журналистами, представителями общественности и экспертного сообщества

Важное Местная власть

Пачуты былі ўсе

1 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці. «Вялікая размова з Прэзідэнтам» выклікала шырокі рэзананс у краіне і за мяжой. Падчас дыялогу кіраўнік дзяржавы адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў, якія датычыліся шырокага спектра тэм.

Фото БелТА

Больш за 70 пытанняў, якія патрабуюць разгляду і прыняцця рашэнняў, паступіла ад жыхароў Віцебскай вобласці. У іх ліку былі і пастаўчане. Нашы землякі цікавіліся магчымасцямі паляпшэння жыллёвых умоў, перспектывамі развіцця раёна і аднаўленнем спіртзавода ў Лынтупах. На ўсе звароты, акрамя ананімных, падрыхтаваны адказы. Напрыклад, адносна спіртзавода заяўніку патлумачылі, што канцэрн «Белдзяржхарч­прам» і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь яго аднаўленне лічаць эканамічна немэтазгодным. У той жа час Ві­цеб­скім аблвыканкамам і Пастаўскім райвыканкамам вядзецца работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот будынкаў прадпрыемства.

Па выніках «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», прааналізаваўшы звароты грамадзян, па найбольш актуальных пытаннях унесены прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Людміла Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.