Цимбалы будут звенеть на юбилее Постав. Стала известна дата проведения фестиваля

Важное Культура

XXX Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдзе 7-9 чэрвеня.

— Дата правядзення і склад арганізацыйнага камітэта зацверджаны ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, — расказвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская. — Узначальвае аргкамітэт старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. У склад увахо­дзяць таксама першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін і іншыя аўтарытэтныя творчыя людзі. Праграма фестывалю вельмі насычаная, бо ў яго рамках будзе адзначацца 610-годдзе Пастаў. Да гэтай даты прымеркаваны многія мерапрыемствы. На іх ушануем тых пастаўчан, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё райцэнтра, не забудзем і пра славутых землякоў. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца як новыя калектывы, так і пераможцы мінулагодніх конкурсаў. Ужо пацвердзілі свой прыезд госці з гарадоў-пабрацімаў Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы. Арганізатары падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.