Хорошие плоды совместных усилий. Завершился международный гуманитарный проект Поставского ТЦСОН

Общество

Добры плён сумесных намаганняў прынёс Міжнародны гуманітарны праект «Создание волонтёрского центра с организацией бесплатного пункта проката средств реабилитации в г. Поставы», які завяршыўся на мінулым тыдні.

Ён рэалізоўваўся на працягу года пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’­яднання «Взаимопонимание». Раённая арганізацыя Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа і цэнтральная раённая бальніца сталі галоўнымі партнёрамі ў дасягненні агульных мэтаў — паляпшэнні жыцця і здароўя былых вязняў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі пажылых людзей у грамадства, арганізацыі бясплатнага пункта пракату сродкаў рэабілітацыі.

— У нашым раёне на час арганізацыі праекта пражывала 1128 адзінокіх і 4445 адзінокіх пажылых грамадзян. З іх 71 — былыя вязні, 14 ветэранаў ВАВ, многія з якіх маюць патрэбу ў штодзённым доглядзе і валанцёрскай дапамозе, — гаварыла на падвядзенні вынікаў дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Першапачаткова работа па рэабілітацыі, аздараўленні інвалідаў і пажылых грамадзян праводзілася толькі на базе аддзяленняў цэнтра. З улікам пажаданняў нашых падапечных і дзякуючы гэтаму праекту, стала магчымым аказанне паслугі «Санаторый дома» па заяўках грамадзян.

У рамках праекта было праведзена шмат мерапрыемстваў. Абследаванне ўмоў пражывання дазволіла выявіць патрэбы падапечных. На семінарах-практыкумах валанцёраў навучалі розным відам і формам медыка-сацыяльнай дапамогі, прынцыпам догляду за грамадзянамі пажылога ўзросту. Сіламі аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоў­вання аказвалася гаспадарча-бытавая дапамога: ўзворванне прыся­дзібных участкаў, абкошванне, праполка агарода, нарыхтоўка сена. Прадастаўляліся паслугі бясплатнага пункта пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, спартыўнага інвентару для заняткаў, накіраваных на пра­філактыку захворванняў. Сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа і асабіста з яе кіраўніком Таццянай Шахавай аказваліся аздараўленчыя паслугі па месцы жыхарства.

Ветэранская арганізацыя (старшыня Ганна Літвіновіч) і тэрытарыяльны цэнтр віншуюць пажылых людзей з памятнымі днямі і дзяржаўнымі святамі. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падрыхтаваны паштоўкі-памяткі з тэлефонамі экстранных і сацыяльных службаў.

На падвядзенні вынікаў памочнік каардынатара Ала Шылько і бухгалтар праекта Таццяна Пупкевіч уручылі амаль 60 падзячных лістоў і памятных сувеніраў тым, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у ім. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас кіраўніцтва раёна.

Дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская ўручае падзячны ліст актыўнай удзельніцы праекта Людміле Балотнікавай

— Хочацца адзначыць шчырае жаданне моладзі ўдзельнічаць у дадзенай рабоце. Я не аднойчы пераконвалася, што вельмі важна захоўваць сувязь пакаленняў, ведаць традыцыі нашага народа. Выхаваныя менавіта так, маладыя людзі з велізарным задавальненнем дапамагаюць старэйшаму пакаленню і становяцца для іх незаменнымі памочнікамі.

У завяршэнне мерапрыемства прысутных парадавалі сваімі творчымі нумарамі навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 і самадзейныя артысты ТЦСАН.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.