Хоть сегодня садись за стол! Новая столовая СП «Дуниловичи-агро» готова накормить не только механизаторов

Сельское хозяйство

Дырэкцыя сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» пару  гадоў таму паклапацілася пра рамонт у будынку, дзе размя­шчаецца дыспетчарская. У адным з пакояў абсталявана кухня для прыгатавання абедаў,  у другім пастаўлены абедзенныя сталы. Спецыялісты райЦГЭ праверылі халадзільнае абсталяванне, забяспечанасць посудам, неабходным інвентаром і зрабілі заключэнне, што сталовая хоць сёння гатова выконваць свае функцыі.

Тут будуць абедаць механізатары СП «Дунілавічы-агра»

— У сезон мы кормім да 30 чалавек, — расказваў дырэктар Андрэй Сарапененка. — Гэта не толькі механізатары, занятыя на палявых работах, але і тыя, хто працуе ў майстэрнях. Харчуюцца і пастухі. Абеды ў поле будуць дастаўляцца на машыне.   Плата сімвалічная — 10% ад кошту. Парушальнікі працоўнай дысцыпліны такой прывілеі пазбаўляюцца. Каб харчаванне было больш танным, мяса па ўзаемаразліках атрымліваем на мясцовым свінакомплексе.

Спецыялісты цэнтра гігіены і эпі­дэміялогіі абследавалі таксама тэрыторыі майстэрань, складской зоны.  Пестыцыды паступаюць на склад у заводскай упакоўцы, на кожнай ёсць тарныя этыкеткі. А вось работнікі, якія будуць працаваць з пестыцыдамі, пакуль медыцынскі агляд не прайшлі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.