Хроника происшествий

Правовое поле

Ад грамадскіх работ да зняволення

У канцы лютага раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 38-гадовага жыхара вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры. Месяцам раней гэты грамадзянін, знаходзячыся ў кватэры сваёй знаёмай з суседняга дома, нажом пагражаў забойствам 48-гадовай жыхарцы вуліцы Гагарына. Зараз мужчыну чакаюць суд і пакаранне: ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Узяў у рамонт і прадаў

Не думала не гадала 68-гадовая жыхарка вуліцы Кляра ў Паставах, што сваю маёмасць ёй давядзецца вяртаць з дапамогай міліцыі. У канцы студзеня пенсіянерка вырашыла адрамантаваць два мабільныя тэлефоны маркі HUAWEI. Гаджэты аднесла 30-гадоваму знаёмаму з райцэнтра, які неафіцыйна займаўся такой работай. Але калі прыйшоў час забіраць іх назад, майстар мабільнікі не аддаў. Не вярнуў і пазней. У выніку ўладальніца вымушана была напісаць заяву ў РАУС. Як аказалася, адзін тэлефон малады чалавек, які мае ў сваёй біяграфіі судзімасць за крадзеж, прадаў, а другім карыстаўся сам. Зараз у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Вось яны, зладзеі

Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў устанавілі асобу злодзея, які ў снежні мінулага года ўкраў з аўтамабіля «ВАЗ-2105» жыхара вуліцы Пралетарскай у Варапаеве два колы. Зрабіў гэта 24-гадовы пасялковец, які пражывае па вуліцы Ленінскай і нідзе не працуе. На момант раскрыцця злачынства ён адбываў адміністрацыйны арышт. Укра­дзенае канфіскавана. Таксама раскрыты крадзеж тэлевізійнай прыстаўкі з жылога дома ў вёсцы Оцкавічы. У дадзеным выпадку «пастараўся» 36-гадовы раней судзімы пастаўчанін.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.