К ветеранам — с вниманием. Ежегодный медицинский осмотр и бесплатная ZALA

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Важное

Пад пільным назіраннем медыкаў стан здароўя інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

Усе яны прайшлі штогадовы планавы медыцынскі агляд. Для гэтага спатрэбілася прыблізна 2 тыдні.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Пастаўскай ЦРБ Алег Дарафееў: «Медыцынская камісія, улічваючы ўзрост і стан здароўя ветэранаў, выязджала да іх на дом. Кожнага аглядалі ўрач агульнай практыкі, хірург, афтальмолаг, оталарынголаг, неўролаг. Пры неабходнасці прыцягваліся іншыя спецыялісты. Адзін чалавек прайшоў агляд у Дунілавіцкім доме-інтэрнаце — па месцы жыхарства. — Увага звярталася на стан здароўя, неабходнасць медыкаментознага лячэння, наяўнасць у чалавека сродкаў рэабілітацыі і г.д. Па выніках аглядаў для кожнага складзены індывідуальны план лячэння на год.

У дыспансерным назіранні ўра­чоў-спецыялістаў паліклінікі маюць патрэбу ўсе агледжаныя без выключэння. А гэта значыць, што і ў лекавым забеспячэнні таксама. Лекавыя сродкі адпускаюцца ім па льготных цэнах. Як правіла, гэта катэгорыя грамадзян аплачвае 10% ад поўнага кошту прэпарата.


У Пастаўскім раёне зарэгістравана 14 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх знаходзіцца на медыка-сацыяльнай койцы ў рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах, яшчэ адзін змешчаны ў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Астатнія пражываюць у райцэнтры і Варапаеве.


На момант візіту медыкаў стан здароўя 12 чалавек патрабаваў амбулаторнага лячэння, аднаму спатрэбілася шпіталізацыя. Васьмі ветэранам патрабуецца планавае рэабі­літацыйнае лячэнне ва ўмовах стацыянара, яшчэ двум — зубапратэзаванне.

Бясплатная ZALA

На тэрыторыі раёна бясплатна гля­дзяць тэлебачанне ZALA РУП «Белтэлекам» 6 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Спажыўцамі дадзенай паслугі яны з’яўляюцца ўжо некалькі гадоў. А ў гэтым месяцы да іх кагорты далучыўся яшчэ адзін франтавік. Прадстаўнікі Пастаўскага вузла электрасувязі не толькі падключылі ветэрану паслугу, але і дапамаглі перавезці тэлевізар з папярэдняга месца жыхарства на цяперашняе.  

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.