Комфортные условия проживания стараются обеспечивать жителям района работники коммунальной службы

Главное Общество

Сёння — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Сваё прафесійнае свята работнікі УП ЖКГ Пастаўскага раёна сустракаюць у рабочым настроі. Выручка ад рэалізацыі паслуг за мінулы год склала 12154 тысячы рублёў пры плане 11931. Прыбытак — 406,9 тысячы рублёў, рэнтабельнасць — 3,8%. Камунальная служба — шматгаліновае прадпрыемства. Яно забяспечвае работу кацельняў, цеплавых сетак і водазабеспячэння, займаецца капітальным рамонтам жыллёвага фонду, утрыманнем і добраўпарадкаваннем вуліц, тратуараў, санітарнай ачысткай, вывазам смецця, бытавых адходаў, аказвае іншыя паслугі.

Своеасаблівым экзаменам для камунальшчыкаў з’яўляецца зіма. Да яе падрыхтаваліся дасканала, таму ў дамах і кватэрах было цёпла, бесперабойна падавалася гарачая і халодная вада. Работа прадпрыемства накіравана на выкананне палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Для выпрацоўкі цеплавой энергіі на гарачае водазабеспячэнне зменшылі выкарыстанне імпартуемага прыроднага газу. Яго замянілі мясцовымі відамі паліва (шчапа і апілкі). Аб’ём выкарыстання мясцовых відаў паліва за мінулы год склаў 10386 тон умоўнага паліва.

Летась на капітальны рамонт былі пастаўлены 6 дамоў, у тым ліку 2 — у сельскай мясцовасці.

На гэта зрасходавана больш за 914780 рублёў, з іх 425143 — бюджэтныя сродкі, 489637 — адлі­чэнні грамадзян. Па бягучым  рамонце жыллёвага фонду, які фінансуецца з бюджэту, работ выканана на 128224 рублі. На добраўпарадкаванне населеных пунктаў затрачана 689041 рубель. На бягучы рамонт і ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі горада — 170687 рублёў. За гэтыя сродкі адрамантавана 6,7 тысячы квадратных метраў асфальтабетоннага пакрыцця, 1,4 тысячы квадратных метраў падсыпаны шчэбенем, 159 кіламетраў прагрэйдзіравана.

У мінулым годзе машынна-трактарны парк прадпрыемства папоўніўся МУ-320 (маленькі трактар) і смеццявозам “МАЗ”. Сёлета набылі яшчэ адзін смеццявоз.

Акрамя выканання ўскладзеных службовых абавязкаў, работнікі УП ЖКГ актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных, культурна-масавых мерапрыемствах раёна і вобласці. У мінулым годзе заваявалі першынство ў спаборніцтвах па тэнісе, трэцяе месца —  па валейболе і на турыстычным злёце. У ліку найлепшых і добраахвотная дружына па ахове грамадскага парадку.

 Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.