Любимым, родным, желанным посвятили торжественное собрание и концерт накануне Дня женщин

Общество

Любімым, родным, жаданым прысвячаліся ўрачысты сход і канцэрт у раённым Доме культуры, якія адбыліся напярэдадні Дня жанчын.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Кісялёў: «Гэта свята мае вялікае значэнне, бо вы выконваеце найважнейшую місію — ствараеце і захоўваеце ўтульнасць дамашняга ачага, гармонію сямейных узаемаадносін, нараджаеце і выхоўваеце дзяцей, натхняеце нас, мужчын, на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. Вы — увасабленне шчырых пачуццяў, вернасці, пяшчоты, мацярынскага цяпла, а вашы прыродная мудрасць і цярпенне — залог міру і згоды ў грамадстве.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў уручае ордэн Маці пастаўчанцы Іне Міснік

Асаблівыя словы ўдзячнасці прадстаўнік раённай вертыкалі адрасаваў жанчынам — ветэранам працы і кіраўнікам, якія ў розныя гады ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўшчыны. Пры гэтым назваў нямала вядомых многім прозвішчаў. Але галоўную ўвагу акцэнтаваў на тым, што самая важная місія жанчыны заключаецца ў нараджэнні і выхаванні дзяцей, захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, перш за ўсё сямейных.

Нягледзячы на шматлікія хатнія клопаты, сёння пастаўчанкі ўмела спалучаюць сям’ю і работу, дабіваюцца вялікіх поспехаў у самых розных сферах дзейнасці, многія з якіх трымаюцца выключна на жаночых плячах. Яны годна кіруюць працоўнымі калектывамі, нароўні з мужчынамі ахоўваюць Дзяржаўную граніцу, забяспечваюць правапарадак, бяспеку і спакой у грамадстве. І прызнаннем заслуг нашых зямлячак з’яўляецца ў тым ліку прысваенне ім высокіх званняў «Чалавек года Віцебшчыны» і «Чалавек года Пастаўшчыны». Іх сёлета ўдастоены пяць жанчын.

Яшчэ адзін букет з цёплых слоў, віншаванняў і шчырых усмешак усім прысутным у зале жанчынам падарылі вядучыя святочнага канцэрта Аляксандр Баглікаў (шпіталь), Аляксандр Слабышаў (РАУС) і Арцём Янчанка (1-ы радыётэхнічны цэнтр), а таксама яго ўдзельнікі. З прызнаннямі і найлепшымі пажаданнямі самым любімым, дарагім і прыгожым мамам, дочкам, жонкам, бабулям, сяброўкам на сцэну выйшлі выхаванцы дзіцячага сада «Крынічка», тэатр рук «Экспромт», цыркавая студыя «Каскад», танцавальныя калектывы «Карамелькі» і «Непаседы», тэатральная студыя «Дзіцячы квартал», каманда РАУС «Сірэна закону», Яўгеній Гатоўчык, салісты Арсеній Леўшын, Вольга Іванова, Наталля Гутар і Аляксандр Кандыбін. Кожны прадстаўлены нумар быў непаўторным і кранальным, як першыя вясеннія кветкі.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.