Любовь Черенко признана победительницей районного соревнования операторов машинного доения

Важное Сельское хозяйство

Не шкадую, што пакінула горад

Любоў Чарэнка яшчэ знаходзілася ў водпуску, калі яе папрасілі прыйсці на ферму. Не, не на працу — яе групу кароў даглядала падменная даярка. Прычына была іншая: у калектыў збіраліся прыехаць першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч і старшыня галіновага райкама прафсаюза Аляксей Філімонаў, каб уручыць ёй дыплом і грашовую прэмію. Па выніках апошняга квартала 2018 года Любоў Уладзіміраўна прызнана пераможцай раённага спаборніцтва аператараў машыннага даення (па трэцяй групе гаспадарак). Ацэнку працы даярка ўспрыняла з радасцю.

У жывёлагадоўлі Любоў Уладзіміраўна 11 гадоў, у тым ліку на аграбудпрадпрыемстве «Рассвет Пастаўскі» — 8. У жыцці давялося пабачыць усялякага: вырасла ў Рызе, замуж выйшла ў Сібір, але, скасаваўшы шлюб, у 2007-м прыехала ў Беларусь, дзе жылі яе бабуля і дзядуля. А праз 7 гадоў зноў выйшла замуж.

Аператар машыннага даення Любоў Чарэнка

— Муж Уладзімір працуе ў «Рассвеце Пастаўскім» зваршчыкам, — расказвала. — Атрымалі ў Груздаве дом, абзавяліся гаспадаркай. Трымаем свіней, коз, курэй. Працы хапае, але ніколькі не шкадую, што пакінула горад, пераехала з Расіі ў Беларусь. Тут ёсць усё для жыцця.

У тым ліку і нядрэнныя ўмовы працы на ферме. На добрым узроўні праходзіць зімоўка статка, назапашана дастаткова кармоў. Падменная даярка дае ім, асноўным, выхадныя, могуць яны і ў водпуск пайсці. Любоў, як і яе таварышкі па працы, стараецца, каб раслі надоі, ускладвае вялікія надзеі на перыяд масавых ацёлаў, які яшчэ наперадзе.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.