Лучшие представители молодёжи Поставщины получили награды от РОО «Белая Русь»

Общество

Дзякуй ад «Белай Русі»

Трэці год запар пастаўская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» ушаноўвае найлепшых прадстаўнікоў моладзі раёна, якія вызначыліся ў вучобе, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Сустрэча-ўшанаванне моладзі пад назвай «Сузор’е талентаў Пастаўшчыны» адбылася ў канцы мінулага тыдня. Малая зала раённага Дома культуры гасцінна сустракала не толькі юных зорак, але і педагогаў, кіраўнікоў, трэнераў, якія дапамаглі ім запаліцца. Як адзначыў Ігар Пракаповіч, які выступаў на мерапрыемстве ад імя ўзнагаро­джаных выкладчыкаў, кожнае дасягненне вучня — гэта 90% напружанай працы, прычым не толькі дзіцячай, але і настаўніцкай. Сярод калег Ігара Міхайлавіча Падзякай ад «Белай Русі» за прафесіяналізм і кампетэнтнасць, педагагічны талент адзначаны Мікалай Атрахімовіч, Лілія Брэская і Аляксандр Гарны (Варапаеўская СШ), Людміла Расоха, Таццяна Галаўко і Алена Храпун (гімназія), Наталля Пракаповіч і Алена Мачанская (СШ №2), Ірына Козіч (СШ №1), Таццяна Данілевіч (СШ №4).

Выкладчыкі гімназіі Ігар Пракаповіч і Алена Храпун з навучэнкамі Алісай Януш і Дар’яй Дрозд

Вялікая цяга да ведаў і ўпартасць на шляху авалодання імі, мэтанакіраванасць — вось тое, што аб’ядноў­вае ўсіх пераможцаў алімпіяд. Гэтыя ж якасці дэманструюць і тыя навучэнцы, якія пішуць работы даследчага характару па розных вучэбных прадметах. Сёлета ў гэтым спісе 14 прозвішчаў юнакоў і дзяўчат з розных устаноў адукацыі Пастаўшчыны.

Пераможцы 3-га этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якія рыхтуюцца прадстаўляць наш раён на 4-м этапе: Лізавета Афанасьева і Дзяніс Саўкоў (гімназія), Канстанцін Адамовіч і Мікіта Залецкі (Варапаеўская СШ), Крысціна Рымайда (СШ №2). Пераможцы абласной алімпіяды па вучэбных прадметах: Арсеній Леўшын (СШ №1), Валерый Жамойдзь і Дар’я Дрозд (гімназія). Пераможцы абласнога і рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару «Эўрыка»: Аліса Януш (гімназія), Андрэй Малатоўнік і Аляксандра Вырвіч (Варапаеўская СШ), Юрый Шолах (СШ №4), Уладзімір Зубко (СШ №2).

Падзяку ад «Белай Русі» атрымлівае кіраўнік узорнай цыркавой студыі «Каскад» Алёна Дзіль

Падзякі і падарункі ад «Белай Русі» былі падрыхтаваны не толькі для маладых інтэлектуалаў, але і для тых, хто праслаўляе Пастаўшчыну на розных спартыўных спаборніцтвах: Данііла Болгава (ДЮСШ г.Паставы), Аляксандры Жыдкай (СШ №2), Яўгена Жукава (СШ №3) — і іх трэнераў Данілы Шышко (Пастаўскі ФСК), Аляксандра Вавінскага (гімназія) і Наталіі Касцень (СШ №3). Вось толькі не ўсе з іх змаглі папрысутнічаць на мерапрыемстве, але, як кажуць, узнагароды абавязкова знойдуць сваіх герояў.

«Сузор’е талентаў Пастаўшчыны» было б не такім яркім без цудоўных выкладчыцка-вучнёўскіх тандэмаў у сферы культуры. У гэтай намінацыі былі адзначаны 6 чалавек: Аксана Нікалаева (кіраўнік дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Славія»), Ігар Гваздзеўскі (кіраўнік узорнага ансамбля народнай музыкі і песні «Званочкі»), Алёна Дзіль (кіраўнік узорнай цыркавой студыі «Каскад»), Алена Салавей (кіраўнік аркестра баянаў «Арт-тоніка»), Святлана Пусько (кіраўнік ансамбля баяністаў «Радуга — Вясёлка»), Ганна Антух (настаўнік Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза).

Ужо не першы год пастаўская моладзь удзельнічае ў творчым конкурсе «Залатое пяро Белай Русі». Падвядзенне яго вынікаў стала асобнай старонкай сустрэчы. Сёлета было даслана 14 работ. На думку журы, найбольш вострым аказалася пяро ў Дар’і Дрозд (гімназія), Валерыі Ліхачовай (СШ №3), Алесі Гінько (Гуцкая СШ). Таксама за арыгінальнасць і крэатыў была адзначана работа Ганны Тумаш (гімназія).  

Падзякавала моладзі за актыўную жыццёвую пазіцыю і пажадала далейшых здзяйсненняў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Галоўны ініцыятар правядзення гэтай сустрэчы-ўшанавання старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель выказала ўпэўненасць, што дзякуючы такім прадстаўнікам маладога пакалення за будучыню нашай краіны можна быць спакойнымі.  

Тэкст і фота Людмілы Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.