Магазин «Горизонт» сменил прописку

Общество

Гэта гандлёвая кропка належыць заводу «Беліт» і дзейнічае ўжо не адзін год. Але размяшчалася яна ў такім закутку рынку, што нават не ўсе патэнцыяльныя пакупнікі ведалі пра яе існаванне. Калі заводскі калектыў узначаліў новы кіраўнік — Андрэй Аўдзей, то прыняў рашэнне аб пераносе магазіна на бачнае месца. І яно знайшлося — у ралеце, які раней займаў «Арыён», але потым перамясціўся ў цэнтр горада.

Найперш зрабілі касметычны рамонт, пасля чаго прадоўжылі падрыхтоўку да наваселля: расстаўлялі абсталяванне, завозілі і выкладвалі тавар, у чым шмат дапамаглі работнікі бухгалтэрыі завода. І тое, што ўбачылі пакупнікі ў дзень адкрыцця абноўленага магазіна, прыемна ўра­зі­ла іх. Тавару шмат, і якаснага — ад бытавой тэхнікі да касметыкі. А для настрою —  пры ўваходзе арка з рознакаляровых шароў, такія ж шары ў руках маленькіх пакупнікоў і іх мам, частаванне цукеркамі.

Першыя пакупнікі ў абноўленым магазіне

«Гарызонт» стане яшчэ больш прыцягальным і па такой прычыне — тут усім пакупнікам (раней такую магчымасць мелі толькі работнікі «Беліта») прадастаўляецца беспрацэнтны крэдыт на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў у залежнасці ад кошту тавару.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.