Медпомощь в шаговой доступности. Главный врач Поставской ЦРБ Владимир Чекавый выступил на выставке «Здравоохранение Беларуси-2019»

Здравоохранение

Прыярытэтныя накірункі ў развіцці агульнай урачэбнай практыкі абмеркавалі ўдзельнікі рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Ахова здароўя Беларусі-2019».

Адным з дакладчыкаў па названым пытанні выступіў галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Чакавы. Ён падзяліўся з удзельнікамі канферэнцыі вопытам стварэння амбулаторый урачоў агульнай практыкі на Пастаўшчыне.

Фота з адкрытых крыніц

Нагадаем, што наша ЦРБ з’яўляецца пляцоўкай для пілотнага праекта, дзе рэалізуецца новая медыка-эканамічная мадэль развіцця аховы зда­роўя — рэарганізацыя амбулаторна-паліклінічнай дапамогі па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Спачатку па ім запрацавала Навасёлкаўская амбулаторыя, за ёй — Дунілавіцкая і Камайская, а 15 гадоў таму гэты вопыт распаўсюдзіўся і на райцэнтр. Зараз у горадзе працуюць 3 амбулаторыі ўрачоў агульнай практыкі (у 5 і 6 гарадках, мікрараёне будаўнікоў). Штодня ў іх звяртаюцца больш за 250 пацыентаў. Такая дэцэнтралізацыя дазволіла вырашыць праблему чэргаў у паліклініцы, пашырыць мнагапрофільную дапамогу пацыентам непасрэдна па месцы жыхарства, ці, як прынята гаварыць, у крокавай даступнасці, зменшыла нагрузку на вузкіх спецыялістаў. А гэта, у сваю чаргу, дазволіла кожны тыдзень   накіроўваць брыгаду ўрачоў вузкіх спецыяльнасцей у сельскія амбулаторыі. Са слоў медыкаў, на карысць такой медыка-эканамічнай мадэлі сведчыць і эканомія фінансавых сродкаў.

— Заслухаўшы даклад, удзельнікі канферэнцыі ажыўлена дыскутавалі, дзяліліся вопытам, уносілі прапановы. Рэзалюцыя наступная: арганізацыя работы ўрачоў агульнай практыкі ў Паставах стварае ўмовы для больш рацыянальнага выкарыстання кадравых, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў раёна, паляпшае паказчыкі дзейнасці ЦРБ, стабілізуе дэмаграфічную сітуацыю, а галоўнае — робіць медыцынскую дапамогу больш даступнай і эфектыўнай для людзей, — падвёў вынік паездкі ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Чакавы.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.