На Поставщине живут долго. Поставский район — на 2-м месте по количеству долгожителей

Общество

Па колькасці доўгажыхароў лідарам у Беларусі з’яўляецца Віцебская вобласць, сярод раёнаў — Глыбоцкі. Пастаўскі — на другім месцы.

У нас двум мужчынам і дзвюм жанчынам больш за 100 гадоў (у Глыбоцкім людзей такога ўзросту — 5, у Браслаўскім і Верхнядзвін­скім — па 3).

— 214 жанчын і 39 мужчын Пастаўшчыны дасягнулі 90-гадовага ўзросту, — расказвала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч. — Дзяржава клапоціцца пра іх. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні пенсій», асобам, якія не працуюць і дасягнулі 75 гадоў, устаноўлена даплата ў размеры 75% мінімальнага размеру пенсіі па ўзросце, 80 гадоў — 100%. Вялікая ўвага ўдзяляецца доўгажыхарам і з боку тых калектываў, дзе яны некалі працавалі. Ветэранаў запрашаюць на розныя мерапрыемствы і канцэрты, юбіляры атрымліваюць віншавальныя паштоўкі, падарункі. А ўсяго ў нашым упраўленні налічваецца 11118 пенсіянераў, з іх 10738 чалавек атрымліваюць працоўную пенсію, 359 — сацыяльную.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.