«На счету каждый час». Пока стоит морозная погода, механизаторы ведут подсев трав

Сельское хозяйство

Вядуць падсеў траў

Механізатар Аляксандр Смолка з ААТ “Навасёлкі-Лучай” сеялку для падсеву шматгадовых траў па азімых падчапіў у канцы лютага. Гэтай справай займаецца не першы год, ведае ўсе тонкасці, таму і з даведзеным заданнем спраўляецца паспяхова. Працуе з кормасумесямі (канюшына, цімафееўка). З планавых 400 гектараў падсеяў больш за палову плошчы. Асабліва эфектыўна выкарыстоўваў марозныя ранкі.

— На рахунку кожная гадзіна, — гаварыў галоўны аграном гаспадаркі Уладзіслаў Шаршнёў. — Пакуль зямля была крыху сціснута марозам, трымала тэхні­ку, Аляксандр спяшаўся падсеяць максімум. Кармы — аснова жывёлагадоўлі, таму і робім усе захады, каб травы выраслі густымі.

Да падсеву траў па азімых большасць гаспадарак раёна прыступілі, як толькі з палёў сышоў снег. Згодна з планам, па раёне гэту работу трэба правесці больш чым на 3000 гектараў. З іх на 700 — у ААТ “Камайскі-агра”, больш чым на 400 — у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Хацілы-агра”, на 200 — у “Сцяг Перамогі-агра” і “Янавіца-агра”. Хлебаробы ААТ “Кураполле-агра”, сельгаспрадпрыемстваў “Дунілавічы-агра” і “Ляхаўшчына-агра” план падсеву (адпаведна 350, 100 і 165 гектараў) ужо перавыканалі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.