На заседании Совета районного объединения профсоюзов обсудили насущные вопросы

Общество

Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый раённага вузла паштовай сувязі Рыта Курдо і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Алена Мандро

На ім была заслухана справаздача аб рабоце аб’яднання за 2018 год, якую падрыхтавала яго старшыня Іна Далецкая. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Алена Мандро і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік. Затым слова ўзяла дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Наталля Селіванава. Яна падзякавала старшыням прафсаюзных арганізацый за клопат, які яны праяўляюць пра дзяцей, што па волі лёсу засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца ў прытулку, але не абдзелены ўвагай з боку добрых і шчодрых людзей.

Іна Далецкая азнаёміла з вынікамі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю і ўручыла граматы пераможцам — старшыням прафарганізацый раённага вузла паштовай сувязі Рыце Курдо і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Алене Мандро, якім прысуджана адпаведна другое і трэцяе месцы. На першым — прафарганізацыя ААТ «Навасёлкі-Лучай» (старшыня — Славамір Шапель, ён не прысутнічаў на пасяджэнні).

Прафсаюзны лідар раёна спынілася на задачах на 2019 год у святле рашэнняў IX Пленума Савета Федэрацыі Беларусі і азнаёміла з мерапрыемствамі на бягучы год, якія будуць ладзі­цца раённым аб’яднаннем. Іх, згодна з планам, каля сотні. Прафсаюзы Беларусі сёлета адзначаюць 115 гадоў свайго руху, актыўна ўключацца таксама ў падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рабоце савета прынялі ўдзел начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі сацыяльных праектаў апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Камадзей, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Краснікаў і намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Першы спыніўся на складанні калектыўнага дагавора і яго рэалізацыі. Другі гаварыў пра важнасць справаздачна-выбарнай кампаніі, падбор кандыдатуры на пасаду старшыні прафарга­нізацыі, заклікаў аддаваць перавагу маладым ініцыятыўным кадрам, шукаць новыя формы работы.

Юрый Кісялёў падзякаваў прафсаюзным лідарам, і ў першую чаргу Іне Далецкай, за нефармальны падыход да работы, нераўнадушнасць, прынцыповасць, клопат пра кожнага чалавека і папрасіў не выпускаць з поля зроку пытанні працаўладкавання людзей, захавання тэхнікі бяспекі на рабочых месцах, аказваць дапамогу ветэранам сваіх калектываў.

— Прафсаюз — гэта арганізацыя, якая абараняе працоўныя правы работнікаў і дабіваецца выканання сацыяльных гарантый, — рэзюмавала Іна Аляксееўна. — Мы абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці, разгледзелі ініцыятывы і бліжэйшыя планы, вызначылі акцэнты ў рабоце актыву. Наша пазіцыя — не пабочнае назіранне, а актыўны ўдзел у жыцці грамадства для дасягнення агульных станоўчых вынікаў.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.