Накануне 8 марта в поликлинике Поставской ЦРБ торжественно открыли модернизированную женскую консультацию

Главное Здравоохранение

Напярэдадні 8 Сакавіка ў паліклініцы Пастаўскай ЦРБ адбылося ўрачыстае адкрыццё жаночай кансультацыі. Яна не толькі папрыгажэла пасля рамонту, але і з улікам пажаданняў медперсаналу набыла больш функцыянальную планіроўку, узбагацілася дыягнастычным блокам.

Перарэзалі чырвоную стужку перад уваходам у абноўленую жаночую кансультацыю старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік і дырэктар ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» Альфрэд Малец.

Чырвоную стужку пераразаюць Сяргей Чэпік і Альфрэд Малец

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік: «Віншую ўсіх жыхарак раёна са святам, жадаю моцнага зда­роўя, удачы, дабрабыту, выдатнага настрою кожны дзень, а галоўнае — звяртацца ў бальніцу як мага радзей. Для гэтага неабходна весці здаровы лад жыцця, займацца спортам».

Звяртаючыся да шматлікіх гасцей, галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Чакавы ўзгадаў гісторыю будаўніцтва паліклінікі. 30 сакавіка 1994 года акт яе ўводу падпісаў тагачасны кіраўнік раёна Васілій Чэпік. Гэта быў няпросты час, але дзякуючы падтрымцы мясцовай улады ў нашым райцэнтры з’явіўся выдатны сацыяльны аб’ект, адзін з найлепшых у краіне. Паліклініка ўжо неаднойчы мадэрнізавалася. У прыватнасці, тут з’явіліся аддзяленні дзённага стацыянара і гемадыялізу, нядаўна пасля рамонту набылі сучасны выгляд хірур­гічны і эндаскапічны кабінеты, на чарзе — рэнтген-кабінет. З’яўляецца новае медабсталяванне. Пры спонсарскай дапамозе Анатолія Бабічава заменена прыблізна палова дзвярэй у паліклініцы.

Галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Чакавы: «Мадэрнізацыю мы распачалі летась. На яе спатрэбілася 27 тысяч рублёў. Работы не спыняліся нават у выхадныя дні. Удзячны раённай уладзе за фінансаванне. А таксама ўсім, хто паклапаціўся, каб аб’ект папрыгажэў. Гэта работнікі і кіраўнікі ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі», завода «Паставымэбля», ПГУП «Рублёвае», калектыў ЦРБ.»

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.