Оценена работа, выбран новый председатель. Отчетно-выборное собрание уполномоченных Поставского райпо

Важное Общество

Адбыўся справаздачна-выбарны сход упаўнаважаных раённага спажывецкага таварыства. 

Справаздачу аб зробленым за перыяд з 2014 па 2018 гады трымалі выконваючая абавязкі старшыні праўлення Ганна Сянько, старшыня рэвізійнай камісіі Ірына Бурлакова, намеснік старшыні праўлення па эканоміцы Наталля Петухова. У спрэчках па дакладах выступілі начальнік аддзела нарыхтовак прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Жук, інжынер-тэхнолаг аддзела грамадскага харчавання Вольга Цыунель, таваразнаўца Кацярына Аўгусціновіч, старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі. У рабоце сходу прыняў удзел і даў высокую ацэнку дзейнасці райспажыўтаварыства старшыня Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Аляксандр Пуцята.

На сходзе разгледжана арганізацыйнае пытанне. Старшынёй праўлення аднагалосна выбрана Ганна Сянько.

Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі

— Прайшоўшы перыяд быў сур’ёзным выпрабаваннем дзелавых і прафесійных якасцей кожнага работніка — ад прадаўца да кіраўніка, — гаварыла, трымаючы справаздачу, Ганна Сянько, — праверкай здольнасці эфектыўна працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Наша таварыства мае вялікую сацыяльную нагрузку, паколькі абслугоўвае сельскае насель­ніцтва. Акрамя таго, набірае папулярнасць заказ тавараў праз анлайн-сэрвісы. Таму нарошчваць аб’ёмы вельмі праблематычна.

Удзельная вага спажывецкай кааперацыі ў тавараабароце гандлю раёна зніжаецца. З-за нерэнтабельнасці за апошнія пяць гадоў прыйшлося закрыць 19 гандлёвых прадпрыемстваў. З 29 аб’ектаў грамадскага харчавання засталося 14.

Удалося павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі. Сярэднегадавы тэмп яе прыросту склаў 0,9%, нарыхтоўчага абароту — 4,3%.

На працягу апошніх гадоў райспажыўтаварыства па выніках работы ўтрымлівала першынство ў вобласці, толькі летась саступілі яго лепяльчанам.

Прадукцыя, якую вырабляюць прадпрыемствы райспажыўтаварыства, пастаянна шырока прадстаўляецца на розных спецыялізаваных выставах. Залатога медаля на адной з міжнародных выстаў «Хлебная і кандытарская справа» ўдастоены хлеб «Грыгарыянскі» і «Багатырскі», сярэбранага — батон «Пастаўскі», торт «Лімонная фантазія» і міні-рулет «Лёгкі флірт». А на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў хлеб «Мурамскі любімы» заваяваў сярэбраны медаль, «Царскі з сухафруктамі» — Гран-пры.

На рэспубліканскім экспертным савеце «Прадукцыя перапрацоўкі агародніннай сыравіны метадамі квашэння, салення, мачэння» памідоры, агуркі салёныя, яблыкі мочаныя атрымалі дыпломы адпаведна 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.

Большасць майстроў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, выдатна спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі. А кандытар Святлана Карандашова і повар Галіна Зямчонак — неаднаразовыя пераможцы міжнародных чэмпіянатаў — адзначаны залатымі і сярэбранымі медалямі.



Сянько Ганна Мечыславаўна –
старшыня праўлення Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства

Нарадзілася 26 лютага 1964 года ў вёсцы Валкі Пастаўскага раёна. Закончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Працоўную дзейнасць пачала старшым інструктарам па кадрах Пастаўскага райспажыўтаварыства. Затым працавала таваразнаўцам-рэалізатарам аптова-гандлёвай базы, намеснікам дырэктара гэтай базы, намеснікам начальніка Пастаўскага аддзела абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2003 года — начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства, з 2004-га — першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства.



15 сакавіка на сходзе ўпаўнаважаных райспажыўтаварыства выбрана яго старшынёй.Каб прыцягнуць пакупніка

Пастаўская спажыўкааперацыя аб’яд­ноў­вае 7735 членаў-пайшчыкаў. Сукупны даход дзейнасці райспажыўтаварыства за мінулы год склаў 45137,9 тысячы рублёў. Гэта найлепшы паказчык у вобласці. У бюджэт заплачана 1392 тысячы рублёў падаткаў, у тым ліку 95 тысяч рублёў з прыбытку.

З мэтай прыцягнення пакупнікоў, павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва работнікамі пастаянна вывучаецца і абагульняецца перадавы вопыт, укараняюцца сучасныя падыходы да арганізацыі гандлёвых працэсаў. Вялікая ўвага надаецца выкладцы тавараў згодна з правіламі мерчандайзінгу. З другой паловы мінулага года магазіны ў Хацілах, Кураполлі, Парыжы, Старым Двары і «Родны кут» у Варапаеве працуюць у новым фармаце, згодна з зацверджаным брэндбукам. Летась адрамантаваны 27 гандлёвых аб’ектаў. Магазін «Фея» па вуліцы Савецкай перапрафіляваны пад прадуктовы з фірменнай секцыяй ЗАТ «Спартак».

Для стымулявання пакупніцкага попыту арганізаваны продаж як прадуктовых, так і прамысловых тавараў у крэдыт. Такім чынам іх рэалізавана на 1986,3 тысячы рублёў. У рамках сумесных праграм крэдытавання райспажыўтаварыства працуе сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» (растэрміноўка без пераплат), ЗАТ «МТБ» (па картачках растэрміноўкі «Халва» і «Халва-плюс»).

За кошт фарміравання больш прывабных цэн у сістэме пастаянна праводзяцца маркетынгавыя мерапрыемствы, уключаючы цэнавыя акцыі і распрадажы, запушчана дысконтная праграма «Мой родны кут», згодна з якой пакупнікам прадастаўляюцца скідкі.

9 аўтамагазінаў абслугоўваюць 4,1 тысячы людзей, якія пражываюць у 252 населеных пунктах. Праз перасоўную сетку рэалізавана тавараў на суму 2305,6 тысячы рублёў.

Па магчымасці абнаўляецца гандлёвае абсталяванне. Летась набыты 15 адзінак халадзільнага абсталявання, 114 касавых апаратаў новага ўзору, устаноўлены дадаткова 17 банкаўскіх плацёжных тэрміналаў.

Прадпрыемствы грамадскага харчавання выпускаюць больш за 500 найменняў вырабаў: мучныя, кандытарскія, кулінарныя, мясныя паўфабрыкаты, рыбная прадукцыя і прадукцыя шокавай замарозкі.  Рэалізавана тавараў на суму 2644,4 тысячы рублёў. На 3797 тысяч выпушчана і рэалізавана прадукцыі ўласнай вытворчасці. А гэта 118 тон кандытарскіх вырабаў, 226 тон здобна-булачных, 24 тоны рыбнай прадукцыі. У мінулым годзе праведзены 53 выстаўкі-продажы прадукцыі ўласнай вытворчасці, зроблена 198 выездаў на рынкі нашага і Браслаўскага раёнаў, Шаркаўшчыны, Мядзела, Нарачы, на адміністрацыйныя пляцоўкі Мінска. Штомесяц на аб’ектах грамадскага харчавання праводзяцца акцыі «Страва тыдня», а таксама прымеркаваныя да дзяржаўных святаў: «Калядныя сюрпрызы», «Ноч скідак», «Таццянін дзень», «Салодкая парачка», «Сонечныя зайчыкі»,  «Школьны бум».

Папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаюцца кафэ «Паазер’е» і «Церамок». Сёлета будуць праведзены рэканструкцыя і мадэрнізацыя беларускай залы рэстарана «Світанак».

Не толькі прадаюць, але і закупляюць

Побач з забеспячэннем якаснага гадлёвага абслугоўвання важным з’яўляецца асваенне лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, закуп другаснай сыравіны ў насельніцтва. Агульны нарыхтоўчы абарот за мінулы год забяспечаны ў суме 3698 тысяч рублёў, тэмп росту — 113,3%, у тым ліку па бульбе — 132,8%, агародніне — 107,7%, ломе каляровых металаў — 119,4%, макулатуры — 103,2%, шклабоі — 142,3%, мясе — 103,7%. Закупам займаюцца ўсе гандлёвыя кропкі. Асабліва добра гэта работа наладжана ва ўніверсаме «Цэнтральны» (8,2 тоны макулатуры), магазінах у Сакунах (34,8 т яблыкаў, 4,8 т шклабою), №24 («Родны кут») у Паставах (11,0 т макулатуры, 600 кг адходаў поліэтэлену), Мягунах (45,3 т яблыкаў, 1,5 т шклабою).

Летась замарожана 33,7 тоны дзікарослых ягад, перапрацавана больш за 190 тон агуркоў.

Для выканання прагнозных паказчыкаў па нарыхтоўчым абароце праводзяцца сустрэчы з вытворцамі сельгаспрадукцыі і сыравіны, фермерамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў. Для заключэння дагавораў абследуюцца асабістыя падсобныя гаспадаркі грамадзян, ім аказваецца дапамога ў набыцці насення.

Спецыялісты вырашаюць усё

Паспяховае выкананне пастаўленых задач у многім залежыць ад кадраў. Дасягненні пастаўскіх кааператараў — вынік адказнасці і кампетэнтнасці спецыялістаў, якія добрасумленна адносяцца да работы. На прадпрыемствах сістэмы працуе амаль 700 чалавек. З іх 560 — кадры масавых прафесій: прадаўцы, повары, кандытары, пекары, вадзіцелі, нарыхтоўшчыкі, 79 — кіраўнікі і спецыялісты. Ва ўстановах адукацыі па дагаворах за кошт сродкаў спажыўкааперацыі вучыцца 31 чалавек, у тым ліку ў ВНУ — 17 (4 — на дзённай форме навучання), у каледжах — 14 (12 — на дзённай форме).

Кіраўнікі, спецыялісты, работнікі масавых прафесій накіроўваюцца на курсы павышэння кваліфікацыі, вытворча-эканамічныя семінары. Прыярытэтнымі кірункамі ў рабоце з кадрамі з’яўляюцца сацыяльная падтрымка, стымуляванне прафесіяналізму, аптымізацыя.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.