Первый шаг во взрослую жизнь… Торжественная церемония вручения паспортов, приуроченная ко Дню Конституции Республики Беларусь

Общество

15 сакавіка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто: «2019-ы багаты на юбілеі. Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі, 610 гадоў споўніцца Паставам, фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» — 30, а сёння 25-годдзе святкуе Канстытуцыя. Яна з’яўляецца галоўным гарантам правоў і свабод беларусаў, абараняе нас. Будзьце годнымі грамадзянамі нашай краіны, пераймальнікамі найлепшых традыцый дзядоў і прадзедаў, праслаўляйце сваёй працай як усю Беларусь, так і малую радзіму.

Пад апладысменты прысутных Пётр Леанідавіч уручыў пашпарты 14-гадовым пастаўчанам, якія ўжо здолелі гучна заявіць пра сябе, маюць поспехі ў вучобе, спорце, мастацтве, грамадскім жыцці. Гэта Аляксандра Чайкіна, Кірыл Гямбіцкі, Вераніка Гедроец, Арцём Ляўко, Анастасія Скрыдлеўская, Данііл Ластоўскі, Вераніка Татыржа, Валерыя Германовіч і Віталія Гіль. Разам з галоўным дакументам грамадзяніна юнакі і дзяўчаты атрымалі падарункі ад «Белай Русі».

Ад імя моладзі са словам у адказ выступіў Арцём Ляўко. Ён запэўніў, што яго перапаўняе пачуццё гонару за тое, што стаў паўнапраўным грамадзянінам краіны. Паабяцаў прымнажаць яе багацці і славу, зрабіць усё магчымае, каб яна квітнела і надалей.

Сёлета ўпершыню ў рамках акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» атрымалі новыя пашпарты і равеснікі Асноўнага Закону краіны Вераніка Шурпік, Павел Будзько, Лілія Запрамётава, Сяргей Хуцкі, Крысціна Пачкоўская, Ігар Лынкоў і Марыя Паўлава. Не засталіся без прыемных прэзентаў і віншаванняў і тыя, хто нарадзіўся ў адзін дзень з Канстытуцыяй. У зале такіх было чацвёра. Трое з іх атрымалі сувеніры ад БРСМ, а маладзёжны лідар раёна Вераніка Казлоўская — ад Пятра Курто.

Таксама ў гэты знамянальны дзень шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі навучэнцы СШ №1 Анастасія Дубовік, Рэната Зелянкевіч, Ілья Гайлюн, Дзіяна Гурская, Ганна Ярашэвіч, Яўгенія Сакалова, Павел Жданковіч, Раман Герасімаў і Вікторыя Маляўка. Членскія білеты моладзі ўручыла Ганна Літвіновіч.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам ваеннага духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.