По итогам 2018 года у поставчан 5 наград за идеологическую работу в трудовых коллективах

Главное Местная власть

1 сакавіка ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася падагульняючая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Cярод пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах за мінулы год — і пастаўчане. У іх скарбонцы адразу 5 узнагарод.

Дыплом за 1-е месца ў намінацыі «Культура» атрымаў Пастаўскі раённы краязнаўчы музей, Падзякамі аблвыканкама адзначаны УП ЖКГ Пастаўскага раёна і ЦБП  №230 філіяла №216 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк». Таксама дваіх пастаўчан узнагародзілі Ганаровымі граматамі ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі за эфектыўную арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў і развіццё студатрадаўскага руху Віцебскай вобласці — гэта Вячаслаў Крыштафовіч, дырэктар ААТ «Хацілы-агра», і Юрый Шымчык, дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай».

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.