Подарок шведских друзей. В среду пастор евангельской церкви «Благодать» Иван Толстик передал Поставской ЦРБ новую карету скорой помощи

Важное Здравоохранение

У падарунак – карэта

У сераду ключы ад карэты хуткай дапамогі галоўнаму ўрачу ЦРБ Уладзіміру Чакаваму ўручыў пастар евангельскай царквы «Благодать» горада Паставы Іван Толсцік. Новы спецтранспарт — падарунак шведскіх сяброў.

Ключы ад новай «хуткай» Іван Толсцік перадае Уладзіміру Чакаваму

— Супрацоўніцтва паміж евангелістамі Швецыі і пастаўчанамі доўжыцца ўжо больш за 10 гадоў. І, упэўнены, што гэта не апошні наш сумесны праект, — гаварыў І. Я. Толсцік. — Ініцыятыва набыць аўтамабіль «хуткай» для Пастаўскай ЦРБ належыць шведам. Ідэю ахвотна падтрымалі кіраўніцтва раёна і адміністрацыя бальніцы, дапамаглі ўвасобіць у жыццё. Вялікі ім дзякуй за гэта. Спадзяюся, што машына зойме годнае месца ў аўтапарку медыкаў.

 Прымаючы ключы ад «Мерсэдэса Спрынтара», Уладзімір Мікалаевіч падзякаваў за падарунак і адзначыў, што мадэрнізацыя тэхнічнай базы медустановы праходзіць пастаянна. Зараз, у прыватнасці, завяршаецца рэканструкцыя жаночай кансультацыі. Таму вельмі важна, што з’яўляюцца дадатковыя крыніцы фінансавання, якія сілкуюць развіццё сістэмы аховы здароўя.

Аўтамабіль плануецца выкарыстоўваць у рэжыме чакання. Гэта значыць, што ён не будзе выязджаць на неадкладныя выклікі пацыентаў, а пры неабходнасці  — перавозіць хворых, скажам, з Лынтупскай ці Варапаеўскай бальніц у Пастаўскую, а адсюль — ва ўстановы аховы здароўя міжраённага, абласнога ці рэспубліканскага ўзроўню.

Да таго, як замежныя сябры выкупілі машыну для пастаўчан, яна эксплуатавалася ў адной са шведскіх амбулаторый. Тэхніка хоць і няновая, але знаходзіцца ў выдатным тэхнічным стане, мае прывабны знешні выгляд, утульны салон.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.