Подушки почистят, белье постирают в прачечной Поставского райбыткомбината

Важное Общество

— У склад нашага райбыткамбіната ўваходзяць 16 структурных падраздзяленняў, — расказвала дырэктар Ларыса Федарэнка. — З іх 10 — комплексныя прыёмныя пункты, якія аказваюць паслугі сельскаму насельніцтву. Па выніках работы за мінулы год найлепшым прызнаны Лынтупскі КПП, якім загадвае Тэрэса Хмылко. Яна ж  аказвае і паслугі цырульніка.

У райцэнтры немалы аб’ём работ выконваюць работнікі швейнага атэлье «Сілуэт». Карыстаюцца попытам камплекты пасцельнай бялізны, ёсць заказы на пашыў спец­адзення, многія прыходзяць адрамантаваць або перашыць якую-небудзь асабістую рэч.

Нягледзячы на канкурэнцыю, запатрабаваны і паслугі цырульні камбіната. Прафесійныя, творчыя спецыялісты здольныя задаволіць густ самых патрабавальных кліентаў.

Прыёмшчыца заказаў Галіна Чыгір (другая злева) з прасавальшчыцамі Вольгай Кісель, Зояй Лушчык і аператарам пральнага абсталявання Тэрэсай Канавальчык

Адзенне, вядома, можна набыць на рынку, шторы і гардзіны — у магазінах. А вось каб пачысціць падушкі, памыць бялізну, пастаўчане накіроўваюцца ў пральню райбыткамбіната.

Пастаянныя кліенты — раённая і ўчастковыя бальніцы, воінскія часці, каледж, жыхары сельскай мясцовасці. Хапае спраў Галіне Чыгір. Яна не толькі прымае заказы і аплату за іх, але і займаецца перасыпкай падушак, дапамагае на іншых аперацыях.

Тэрэса Канавальчык — аператар пральнага абсталявання. Яно па меры магчымасці абнаўляецца. Летась купілі прафесійны мыйны пыласос. З яго дапамогай чысцяць дывановыя вырабы, мяккую мэблю.

Не з лёгкіх работа ў прасавальшчыц Зоі Лушчык і Вольгі Кісель. Праз іх рукі праходзяць сотні кілаграмаў пледаў, коўдраў, прасцін, падкоўдранікаў і іншых рэчаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.