Поставчане приняли участие в «Витебской лыжне» в урочище Воробьевы горы возле Городка

Спорт

Каманда нашага раёна на «Віцебскай лыжні»

У Дзень абаронцаў Айчыны на лыжаролернай трасе ва ўрочышчы Ве­раб’ёвы горы каля Гарадка прайшла традыцыйная «Ві­цебская лыжня». Яна сабрала больш за 800 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, ведамстваў, гар- і райвыканкамаў, прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, а таксама аматараў зімовага адпачынку з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны.

Не засталіся ў баку ад спаборніцтваў і прадстаўнікі нашага раёна. Каманду работнікаў органаў улады ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Разам з ім у лыжнай эстафеце на 1000 метраў прымалі ўдзел галоўны спецыяліст юрыдычнага сектара райвыканкама Андрэй Машніч, генеральны дырэктар ДА «Фізіч­ная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіслаў Чымбург, загадчыца сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Яхімчык і старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі.

Навучэнцы Навасёлкаўскай школы Вольга Бушманава, Ульяна Дзехцяронак, Павел Сініца і Антон Зямчонак абаранялі гонар сярэдніх устаноў адукацыі раёна, а Дзіяна Аксёненка, Віялета Васілеўская, Вячаслаў Селязнёў і Максім Шлапо — сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных. За Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб выступалі Аляксандр Плотнікаў, Юрый Трафімаў, Мар’яна Сініца з дзяржаўнага каледжа і Генадзій Ластоўскі з Навасёлкаўскай СШ.

— Свята было вясёлым і забаўляльным, — расказваў Станіслаў Чымбург. — Безліч эмоцый засталося не толькі пасля эстафетнага забегу. У Гарадку сапраўдная зіма, шмат снегу, а значыць і траса цудоўная, і настрой бадзёры. З 80 каманд-удзельніц у нас залатая сярэ­дзіна. Нядрэнныя вынікі і ў індывідульных забегах. Тым не менш імкнуцца ёсць да чаго.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.