Поставская районная организационная структура ДОСААФ заняла второе место по итогам работы за прошлый год

Важное Общество

14 лютага ў Мінску адбыўся Пленум Цэнтральнага савета ДТСААФ, на якім падвялі вынікі дзейнасці арганізацый гэтай структуры за мінулы год.

Другое месца сярод арганізацый абароннага таварыства, якія не займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў для Узброеных Сіл, заняла Пастаўская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ. Яе старшыня Валерый Лушчык заслужаную ўзнагароду атрымаў з рук старшыні Цэнтральнага савета ДТСААФ Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Івана Дырмана.

— Улічвалася шмат крытэрыяў, ацэньвалася як колькасць, так і якасць падрыхтаваных вадзіцеляў, абаронна-патрыятычная і спартыўная работа, стан вучэбнай аўтамабільнай тэхнікі, — расказваў Валерый Лушчык. — Узнагарода — гэта стымул да далейшага развіцця. Мы дакладна бачым кірункі паступальнага руху. Пастаянна вядзецца работа па павышэнні якасці вучэбнага працэсу, развіцці і расшырэнні пераліку аказваемых паслуг. У нас ёсць сучасная вучэбна-матэрыяльная база, аснову якой складаюць 4 вучэбныя класы, аўтадром плошчай амаль гектар, выкарыстоўваюцца 5 вучэбных легкавых аўтамабіляў, 3 грузавыя і 3 прычэпы. Інтэнсіўна вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў транспартных сродкаў катэгорый «В», «С», «СЕ». Сёлета плануем актыўна працаваць з вадзіцелямі катэгорый «А» і «А1», гэта значыць з матацыклістамі. Акрамя перападрыхтоўкі з катэгорыі «В» або «С» на катэгорыю «А», гатовы аказваць паслугі па падрыхтоўцы да экзаменаў у ДАІ юнакам, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту і маюць жаданне атрымаць вадзіцельскае пасведчанне падкатэгорыі «А1».

Савет, адміністрацыя раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ і далей будуць развіваць віды спорту, якія маюць ваенна-прыкладное значэнне. У першую чаргу — стралковы спорт, у якім каманды нашага раёна паказваюць высокія вынікі. Раённае і абласное першынство 2019 года прой­дзе ў красавіку, таму спецыялісты, энтузіясты могуць пачаць інтэнсіўную падрыхтоўку.

Па-ранейшаму будзе аказвацца арганізацыйнае, матэрыяльна-тэхнічнае, фінансавае садзейнічанне тым установам адукацыі, дзе актыўна дзейнічаюць пярвічныя арганізацыйныя структуры ДТСААФ, праводзіцца мэтанакіраваная абаронна-патрыятычная і спартыўная работа.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.