«Пожелай себе здоровья» — совместная акция социально — педагогического центра района и райкома БРСМ

Здравоохранение

Пад такой назвай 6 сакавіка на плошчы Леніна ў Паставах прайшла сумесная акцыя Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна і райкама БРСМ.

Прыняць удзел у ёй маглі ўсе жадаючыя. Для гэтага неабходна было напісаць на стыкеры, якія раздавалі валанцёры маладзёжнай арганізацыі, пажаданні сабе альбо гораду, выказаць уласнае стаўленне да здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам, шкодных звычак. Вельмі хутка рознакаляровыя паперкі з пажаданнямі запоўнілі спецыяльны стэнд. «Моладзь за здаровы лад жыцця», «Спорт — гэта жыццё», «Жадаю здароўя сабе і ўсяму чалавецтву», «Не курыце, не ўжывайце спіртных напіткаў, займайцеся спортам», «I love спорт», «За грошы купіш усё, акрамя здароўя — цані яго» — вось некаторыя з іх.

— Акцыя «Пажадай сабе здароўя» — адно з мерапрыемстваў прафілактычнай праграмы «Здаровы горад», якая рэалізуецца на базе СПЦ і накіравана на адмову ад шкодных звычак, папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод усяго насельніцтва Пастаўшчыны, — расказвала псіхолаг Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Смолка. — Праграма разлічана на паўгода. Ужо прайшлі анкетаванне, акцыя «Пошта даверу», круглы стол для бацькоў «Кодэкс сямейнага здароўя», наперадзе — трэнінг бацькоўска-дзіцячых адносін «Правільны выбар», акцыі  «Лепш цукерка, чым цыгарэта», «Пахмелле.net».

Вынікі прафілактычнай праграмы падвядуць у канцы мая на базе СПЦ.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.