Прайду па Браслаўскай, звярну я на Млынову… Как раньше назывались улицы города Поставы?

Главное

Да 1783 года Паставы ўяўлялі сабой невялікі гарадок, у якім налічвалася 65 жылых дамоў і была адзіная плошча — Рыначная. Плошча спрадвеку з’яўлялася цэнтрам Пастаў, праз яе праходзіла асноўная гандлёвая магістраль — дарога з Мядзела на Друю. Чатыры вуліцы, якія падыходзілі да цэнтра, да нашага часу з’яўляюцца галоўнымі артэрыямі горада. У часы Тызенгаўзаў паўночная вуліца называлася Браслаўскай, заходняя — Задзеўскай, паўднёвая — Віленскай, а ўсходняя — Зарэчнай (паводле А. Квітніцкай «Будаўніцтва Тызенгаўза ў Паставах»).

Праз паўтара стагоддзя (у 30-я гады ХХ ст.) у павятовым мястэчку Паставы было ўжо больш за 20 вуліц і тры плошчы. Пасля 17 верасня 1939 года большасць з іх перайменавалі. Вуліца Віленская стала Савецкай, Задзеўская — 17 Верасня, Браслаўская — Ленінскай, Лучайская (з 1936 года вуліца Б. Перацкага) — Чырвонаармейскай, Зарэчная — Гагарына, Польна (Палявая) — Кастрычніцкай, Базыліянская — М. Горкага, Соснова (Сасновая) — Крупскай, Канстанціна Тызенгаўза — Кляра, Юрысдыка — П. Марозава, Тополёва (выходзіла ў тапаліны гай) — Піянерскай, Клёнова (Кляновая) — Працоўнай, 11 Лістапада (у гонар польскага паўстання) — Камсамольскай, Млынова — Пралетарскай, Гаёва — Партызанскай, Кашарна (выходзіла ў Кашары) — Пушкінскай.

Рыначная плошча з 1936 года стала называцца Пляцам Пілсудскага, затым — плошчай Свабоды, пазней — плошчай Леніна. Плошча Рынак Задзеўскі цяпер мае назву Камсамольская, а былой плошчы Новы Рынак (каля СШ №2) наогул няма.

Свае гістарычныя назвы ў Паставах захавалі ўсяго некалькі вуліц: Чыгуначная, Вакзальная, Ціхая, Паркавая, Кароткая і Школьная. А ўсяго ў нашым горадзе на сённяшні дзень іх налічваецца каля сотні.

Таццяна Гарошка, дырэктар раённага краязнаўчага музея



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.