Профессионализм + энтузиазм — так охарактеризовала коллектив ателье «Сапожок» директор райбыткомбината Лариса Федоренко

Важное Общество

Ганна Мазырка ў атэлье працуе больш за 35 гадоў. Калі пачынала асвойваць прафесію, тут абутак не толькі рамантавалі, але і шылі. З развіццём прадпрымальніцтва, расшырэннем асартыменту тавараў на рынках неабходнасць у гэтым адпала.

— Боты, туфлі атрымліваліся прыгожыя,  доўга служылі кліентам, — успамінала Ганна Гера­німаўна. — А цяпер здараецца, што нават і адзін раз абуўшы, трэба несці ў рамонт. Заказаў хапае. Асабліва ў міжсезонне, калі людзі асенні абутак мяняюць на зімовы і наадварот. Тады тэрміны выканання заказаў расцягваюцца. Таму раім: рыхтуйце ўсё загадзя.

Абутнікі Ганна Мазырка і Часлава Булгакава з прыёмшчыцай заказаў Валянцінай Рагіня (у цэнтры)

— Праблема яшчэ ў майстрах, — працягвала дырэктар райбыткамбіната. — Шукала іх і сярод выпускнікоў прафесійных кале­джаў, і сярод знаёмых. Ветэраны пайшлі на заслужаны адпачынак, а моладзь такую прафесію набываць не жадае. Добра, што Ганна Геранімаўна ўгаварыла сваю родную сястру Чаславу. І яны ўжо доўгі час працуюць удзвюх. «Сапожок» трымаецца на іх прафесіяналізме і энтузіязме.

Набойкі, прафілактыка, падклейка, прашыўка, заменна супінатараў — вось з чым штодня маюць справу абутнікі. Работу сваю стараюцца выконваць якасна.

Не навічок у сістэме райбыткамбіната і Валянціна Рагіня. Шмат гадоў адпрацавала ў рытуальным цэху. Цяпер яна прыёмшчыца заказаў  у «Сапожке». Ветліва абслугоўвае кліентаў, знаходзіць паразуменне з майстрамі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.