С 6 марта до 31 мая в рамках благотворительного проекта «Я вижу» проверят зрение поставских школьников

Главное Здравоохранение Образование

Я бачу — пад такой назвай з сакавіка па снежань бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе рэалізоўвацца дабрачынны праект рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» і кампаніі Velcom. Яго мэта — выявіць і папярэдзіць развіццё паталогіі органаў зроку ў школьнікаў.

Абследаванне праходзіць першакласнік СШ №1

У нашым раёне праект стартаваў 6 сакавіка і завершыцца 31 мая. За гэты час урач-афтальмолаг Пастаўскай ЦРБ Вольга Жызнеўская сумесна з фельчарамі ўстаноў адукацыі правядзе абследаванне ўсіх школьнікаў Пастаўшчыны непасрэдна па месцы іх вучобы. Першай урача сустрэла СШ №1. Для медыцынскага агляду тут выдзелены вялікі светлы кабінет і прылеглая да яго лабаранцкая (у ёй абследаванне праводзіцца амаль у поўнай цемры — вокны завешаны чорнымі шторамі, толькі на стале гарыць спецыяльная лямпачка). Калі думаеце, што ўся «працэдура» абмяжоўваецца праверкай зроку з дапамогай усім вядомай табліцы, то памыляецеся. Медыцынскіх прыстасаванняў тут столькі, што ні назвы, ні прызначэння многіх з іх нават не ведаю.

Урач-афтальмолаг Пастаўскай ЦРБ Вольга Жызнеўская: «Абследаванне ўсебаковае. Правяраем зрэнку, рагавіцу, хрусталік, рэфракцыю вока, вочнае дно, іншае. Пры неабходнасці даём рэкамендацыі, накіроўваем на даабследаванне ці лячэнне, выпісваем акуляры. За дзень аглядваем па 70 дзяцей. На кожнага запаўняецца спецыяльны бланк, потым яго перададуць у тую ўстанову аховы зда­роўя, дзе назіраецца дзіця».

Пасля завяршэння абследавання будуць запоўнены і накіраваны ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама ўсе неабходныя справа­здачныя формы. Для прыняцця сумесных мер па зніжэнні парушэнняў зроку ў дзяцей пастаўскія медыкі азнаёмяць з вы­нікамі абследавання начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандра Кашырына.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.