Сын земли ушел в небо… На 73-м году жизни умер Герой Социалистического Труда Олег Адольфович Володько

Главное Сельское хозяйство

Раніца 28 сакавіка прынесла жалобную вестку — на 73-м годзе жыцця памёр Герой Сацыялістычнай Працы, былы дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР, кавалер двух ордэнаў Леніна, ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Дружбы народаў, шматлікіх медалёў, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Алег Адольфавіч Валодзька.

Фота Уладзіміра Сіза. 2010 год

Адышоў у вечнасць Гаспадар зямлі, які ўсё жыццё прысвяціў роднаму пастаўскаму краю. Сялянскі сын (нарадзіўся ў вёсцы Старчуны 17 ліпеня 1946 года) пачаў працоўную біяграфію прычэпшчыкам трактарыста, а ў 21 год ужо ўзначаліў калгас імя Суворава (зараз — ААТ «Навасёлкі-Лучай»). Гаспадаркай кіраваў на працягу 40 гадоў і вывеў яе з адсталых у перадавыя не толькі ў Беларусі, але і ў СССР. З’яўляўся ініцыятарам прымянення найноўшых тэхналогій у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, яму былі ўласцівыя пастаянны пошук новага, здольнасць бачыць перспектыву далейшага развіцця. Дзякуючы намаганням старшыні і яго паплечнікаў у гаспадарцы была створана магутная тэхнічная база, у разы ўзрасла вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Абнаўляліся фермы, узводзіліся новыя вытворчыя будынкі і жыллё. У Навасёлках адкрыліся ўчастковая бальніца, дзіцячы сад з плавальным басейнам, музычная школа, танцавальная зала, гасцініца. А якім прыцягальным быў аграрна-экалагічны комплекс «Салаўіны гай»! Дзейнічаў аэраклуб. Старшыня ездзіў у Германію, Ізраіль, іншыя краіны, пераймаў і ўкараняў у гаспадарцы замежны вопыт. А на базе калгаса імя Суворава праводзіліся практычныя заняткі не толькі для кіраўнікоў і аграрных спецыялістаў з розных рэгіёнаў СССР, але і для прадстаўнікоў вышэйшага эшалону ўлады.

Вельмі ўважліва ставіўся да лю­дзей, дапамагаў ім у вырашэнні жыццёвых праблем. Па яго ініцыятыве адрэстаўраваны касцёл у вёсцы Лучай. Алег Адольфавіч не гарэў, а палаў яркім, насычаным, поўным планаў і мар жыццём. І сэрца не вытрымала такога рытму — перанёс некалькі інфарктаў. Але і гэта не зламала — ён па-ранейшаму заставаўся запатрабаваным. Да яго звярталіся па мудрую параду, канкрэтную падтрымку, жыццёвы вопыт. Яму былі ўласцівыя вялікая працаздольнасць, сіла волі, сціпласць, спагадлі­васць і дабрыня.

Алег Адольфавіч лічыў сябе шчаслівым, таму што многае паспеў зрабіць і пра многае расказаць у сваіх кнігах «Сын земли и неба», «Жизнь как миг», «Кардиограмма большого сердца». Памяць пра гэтага мужнага і мудрага, настойлівага і мэтанакіраванага, глыбокага і таленавітага чалавека назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Чэпік С. В., Курто П. Л., Зямчонак С. Р., Лютынскі Г. І., Шымчык Ю. Ф.,
Кісялёў Ю. М., Станюш П. Р., 
Несцяронак І. І., Гутар У. З., Гарус А. М.,
Далецкая І. А., Кашырын А. Я., Пча­лінцаў Ю. А., Рудніцкая А. Г.,
Шэц­ка Л. М., Чаплінская Г. М., Чакавы У. М., Арэхаў В. П., Казура Э. П.,
Януковіч В. Ф., Кейзік А. Э., Коваль М. Р., Літвіновіч Г. Ф., Філімонаў А. А.,
Мышко В. К., Шылько Б. П., Горлач М. В., Розынка П. М., Місуна Л. С.,
Лапушынскі У. У., Магільніц­кі У. Я., Марцінкевіч К. Ф.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.