Три диплома «Продэкспо» привезли на свое предприятие представители Поставского молочного завода

Главное Сельское хозяйство

Тры дыпломы «Продэкспо» прывезлі на сваё прадпрыемства прадстаўнікі Пастаўскага малочнага завода

Вось ужо на працягу паўстагоддзя «Продэкспо» ў Маскве з’яўляецца самай аўтарытэтнай штогадовай падзеяй ва Усходняй Еўропе ў сферы прадуктаў харчавання і напіткаў. Прэстыжная выстава задае вектар развіцця харчовай індустрыі ўсяго рэгіёна. Сёлета яна праходзіла з 11 па 15 лютага і ў ёй прымалі ўдзел амаль 2,5 тысячы экспанентаў з 69 краін. Беларусь прадстаўлялі каля 100 айчынных кампаній.

У рамках выставы адбыўся міжнародны конкурс-дэгустацыя «Найлепшы смак», які праводзіць часопіс «Прадукт.BY». Нашы завадчане выстаўлялі на яго тры віды сваіх сыроў: «Vilno», «Гауда» і «Старый Амстердам», і ўсе яны адзначаны дыпломамі. Два першыя — першай ступені, а «Старый Амстердам» — другой. Такім чынам, пастаўчане ў чарговы раз пацвердзілі высокую якасць сваёй прадукцыі.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.