Учащийся СШ №3 Даниил Куцухо — лауреат республиканского конкурса «Трудовой семестр-2018»

Образование

Удзельнік Усебеларускага злёту студатрадаў Данііл Куцуха

У Нацыянальнай бібліятэцы падчас Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Рамантыка» прайшла ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2018» на найлепшы студэнцкі атрад і наймальніка, а таксама найлепшага камандзі­ра, камісара студэнцкіх атрадаў і штабоў працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў адукацыі.

Сярод лаўрэатаў — навучэнец 11 класа СШ №3 Данііл Куцуха. Юнак прызнаны пераможцам у намінацыі «Найлепшы камісар вытворчага атрада». Нагадаем, што падчас летніх канікул ён працаваў у атрадзе «Маладзёжны», які дзейнічаў на базе завода «Паставымэбля». На працягу месяца моладзь займалася зборкай крэслаў і сталоў, забіваннем у мэблю заглушак і г.д. А яшчэ ад Дані­іла як ад камісара атрада патрабавалася сумесна з камандзірам арганізоўваць вытворча-гаспадарчую дзейнасць, кіраваць ідэалагічнай і культурна-масавай работай.

— Цырымонія ўзнагароджання была вельмі хвалюючай. Перамога для мяне стала сапраўдным сюрпрызам. Я, вядома, чакаў яе, спадзяваўся, але не быў да канца ўпэўнены. Калі ўсё адбылося, адначасова адчуў і радасць, і доўгачаканую палёгку пасля напружання, — дзяліўся ўражаннямі Данііл. — Прызнаюся, застаўся ў захапленні ад усяго мерапрыемства. Спадабалася і экскурсія ў дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, хоць я там ужо бываў неаднойчы, і сустрэча-інтэрв’ю з ветэранамі студатрадаўскага руху, і сама цырымонія ўшаноў­вання пераможцаў.

З рук першага намесніка міністра адукацыі краіны Ірыны Старавойтавай Данііл атрымаў грамату цэнтральнага камітэта БРСМ, статуэтку ў выглядзе кельмы і значок. Таксама пастаўчане адзначаны падзякамі маладзёжнай арганізацыі. Яны дасталіся маркетолагу «Паставымэблі» Анастасіі Дзясятнікавай як найлепшаму камандзіру вытворчага атрада і ўсяму атраду «Маладзёжны» ў намінацыі «Найлепшы вытворчы атрад».

Вераніка Філановіч
Фота Веранікі Казлоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.