Уроженец Поставского района Дмитрий Филиппович закрыл собой солдата, уронившего боевую гранату в окоп

Правовое поле

Фото tut.by.

14 сакавіка на вучэбным палігоне Узброеных Сіл у Пячах адбылося надзвычайнае здарэнне. Пры правядзенні планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы падчас выканання практыкавання па кіданні ручной гранаты ваеннаслужачы тэрміновай службы ўпусціў яе ў акоп. На гэта імгненна зрэагаваў кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч. Не раздумваючы ні секунды, ён літаральна выкінуў свайго падначаленага з акопа і закрыў таго сваім целам.

Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мягкіх тканак ног. Жыццё камандзіра выратавала бронекамізэлька: калі разарвала гранату, частка асколкаў трапіла ў яе. Медыкі, якія дзяжурылі на палігоне, аказалі радавому і афіцэру першую медыцынскую дапамогу. Затым пацярпелых даставілі ў шпіталь у Барысаве, куды прыбыла брыгада з галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра Узброеных Сіл Беларусі. Урачы агледзелі хлопцаў, дасталі асколкі і апрацавалі раны. Зараз вайскоўцы праходзяць лячэнне ў сталіцы, іх жыццю нічога не пагражае.

Як аказалася, Дзмітрый Філіповіч — наш зямляк. Нарадзіўся ён у вёсцы Парыж, жанаты, мае дваіх дзяцей. У арміі служыць з 2006 года. Прайшоў шлях ад салдата да камандзіра роты. Успамінаючы момант, калі прыйшлося рызыкаваць жыццём, прызнаецца: пра сябе тады не думаў, хваляваўся пра радавога, каб той не загінуў.

За мужнасць і вытрымку, праяўленыя ў крытычнай сітуацыі, кіраўніцтва Дзмітрыя будзе хадайнічаць аб прадстаўленні яго да ўзнагароды.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.