Успех добывается командой. В этом уверена инструктор по спортивно-массовой работе УП ЖКХ Рита Снопок

Важное Общество

Са спортам Рыта сябравала з дзяцінства. Лічыць, што вялікая заслуга ў развіцці яе здольнасцей належыць настаўніку фізкультуры БШ №5 Івану Францавічу Кумішчу. А яшчэ любіла рысаваць, спяваць, танцаваць. Творчыя здольнасці спатрэбіліся ўсюды, дзе  працавала. Апошнія 15 гадоў — ва УП «Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна». Яна — мастак-афарміцель і інструктар па спартыўна-масавай рабоце.

— Калі я прыйшла ў калектыў, у штаце была амаль тысяча чалавек, — успамінала. — Маладыя, поўныя энтузіязму, гатовыя, як кажуць, на любы “кіпіш”. З таго часу і склаўся асноўны касцяк аматараў розных відаў спорту, мастацкай самадзейнасці. Мы актыўныя ў любых спаборніцтвах: па тэнісе, лыжах, валейболе, плаванні і інш.

Рыта Снапок (другая злева) з Валерыем Болгавым, Вольгай Гайдукевіч і Сяргеем Казурам абмяркоўваюць чарговае мерапрыемства

Для заняткаў у адміністрацыйным будынку абсталявана спартыўная зала з трэнажорамі, тэнісным сталом, ёсць іншы неабходны інвентар.

— У Рыты мноства розных ідэй, — расказвалі яе аднадумцы. — Толькі паспявай рэалізоўваць. Часам і спрачаемся, і нервуемся. А выступім, дасягнем поспехаў — і прыемна.

Сярод найбольш актыўных  Рыта адзначыла Валерыя Болгава, Сяргея Казуру, Віталія Варанца, Дзмітрыя Хардыкіна, Валянціна Таразевіча, Паўла Юхно, Аляксея Пашкевіча, Леаніда Максімовіча. Яўгеній Рамановіч і Сяргей Ермаковіч жывуць у Навасёлках і працуюць на мясцовым участку ЖКГ, але з задавальненнем прыяз­джаюць на трэніроўкі ў Паставы.

— Планаў у нас шмат, — гаварыла Рыта. — Камада дружная і надзейная.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.