В минувший вторник в ОАО «Хатилы-агро» проводился технический осмотр сельхозтехники

Главное Сельское хозяйство

Тэхагляд – прыкмета вясны

У мінулы аўторак на тэрыторыі механічных майстэрань ААТ “Хацілы-агра” тэхніка “выстраілася” нібыта на парад — у гаспадарцы праводзіўся тэхнічны агляд.

Галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Дзмітрый Касцень: «Перад пасяўной кампаніяй гэта абавязковае мерапрыемства. На 100 працэнтаў трэба быць упэўненым у спраўнасці тэхнікі. Ад яе гатоўнасці залежыць ход палявых работ. І дробязей тут не бывае. Рамонтныя работы тут пад пастаянным кантролем не толькі галоўнага інжынера Валерыя Курто, загадчыка майстэрань Лянгіна Маслюка, але і  дырэктара Вячаслава Крыштафовіча.

Галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Дзмітрый Касцень і старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Андрэй Цымбалюк падпісваюць дакументы аб праходжанні агляду тэхнікі Мікалая Чашуна

Перад пачаткам тэхагляду старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Андрэй Цымбалюк праверыў наяўнасць пасведчанняў на права кіравання тэхнікай, тэхнічнага пашпарта, поліса аб абавязковым страхаванні, медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Затым камісія ў складзе Дзмітрыя Касцяня, намесніка начальніка аддзела сельгасвытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерыя Мурзы, прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі прыступіла да праверкі.

Першы ў чарзе — энерганасычаны “Беларус-3522” Мікалая Чашуна. Пяць гадоў таму ён прымаў удзел у святочным парадзе, прысвечаным Дню Перамогі, які праходзіў на плошчы імя Леніна ў райцэнтры. На новым трактары Мікалай Іванавіч адкрываў парад сельскагаспадарчай, дарожнай і іншай айчыннай спецыяльнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах вытворчасці і сацыяльнай сферы раёна. Паманеўраваўшы па плошчы, механізатар адразу адправіўся ў поле. За плячыма больш за 30 гадоў стажу, выдатна ведае тэхніку. І на тэхаглядзе М. І. Чашун умела дэманстраваў членам камісіі работу рухавіка, тармазной сістэмы, рулявога, спраўнасць фар, наяўнасць медыцынскай аптэчкі.

У ААТ “Хацілы-агра” для тэхагляду былі выстаўлены 10 прычэпаў і 50 адзінак тэхнікі. У трох трактарах выявілі дробныя няспраўнасці, якія ліквідуюць у бліжэйшы час.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.