Весна «оголила» стихийные свалки. По следам рейда районной инспекции природных ресурсов

Важное Экология

Дастаткова  жадання

Снег растаў даўно, але наводзіць парадак пасля зімы многія не спяшаюцца. На мінулым тыдні пабываў на Камайшчыне. Колькі працую, столькі абураюся нядобрасумленнасцю грамадзян. Уздоўж дарогі накідана пластыкавых бутэлек, розных абгортак, у некаторых месцах  — мяшкі са смеццем і адходамі. Няўжо іх цяжка завезці на звалку? І калі ў такіх выпадках устанавіць вінаватых практычна немагчыма, то за парадак на канкрэтнай тэрыторыі адказнасць нясуць канкрэтныя людзі. Каля фермы “Сакуны” раскідана салома, побач — бурт з гноем, вецер ганяе плёнку, у якую быў запакаваны сянаж.

Дарога да мягунскай фермы закідана смеццем, уздоўж яе ў леташняй сухой траве валяецца металалом. Наводзіць парадак давядзецца жывёлаводам. Аднак яны не спяшаюцца добраўпарадкоўваць прылеглую да фермы тэрыторыю.

Змрочная карціна і ля ферм у Свіранах, Вярэньках. Навесці элементарны парадак не так і складана. Для гэтага патрэбна  жаданне ў першую чаргу кіраўнікоў. Яны абавязаны мабілізаваць падначаленых, разам з імі ўключыцца ў работу. Дастаткова кожны дзень на працягу тыдня адвесці на гэта гадзіну — і  тэрыторыя стане больш прыгляднай.

Непрыемны кантраст каля мягунскіх могілак. Самі яны дагле­джаныя, а вось з аднаго боку за агароджай скіданы старыя кветкі, вянкі, лампадкі. Варта было б паклапаціцца пра абсталяванне пляцоўкі і ўстанавіць на ёй кантэйнер для смецця.

Аляксандр Гатоўчык, спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.