За зеленый горошек — автомобиль «Джили». Семья Парнюшко из Хотил выиграла автомобиль

Главное Общество

Для Насці мінулы аўторак быў звычайным днём. Сямікласнік Ігар пайшоў у школу, двайнят Рому і Арцёма адвезлі ў дзіцячы садок. Вярнулася з ранішняй дойкі, справілася з хатнімі справамі і неўзабаве зноў адправілася на ферму.

— Зазваніў мабільны тэлефон — нумар быў незнаёмы, — расказвала. — Прыемны мужчынскі голас прапанаваў пазнаёміцца. Сказаў, што ён вядучы перадачы “Удача в придачу” Дзмітрый Кахно. І паведаміў, што я выйграла пазадарожнік. Спачатку не паверыла, думала, хтосьці жартуе.

А тым часам знаёмыя, хто глядзеў перадачу, таксама спрабавалі дазваніцца да Насці. Вестка імгненна разляцелася па Хацілах і наваколлі. Літаральна праз некалькі хвілін да Насці падбеглі загадчыца фермы Алена Чашун, калегі. Усе радаваліся і віншавалі.

Фота з адкрытых крыніц

Пакупкі ў “Еўраопце” Парнюшкі робяць пастаянна. Часта заказваюць неабходнае ў “ГіперМоле” і “Е-дастаўцы”. Набываюць не толькі прадукты, але і цацкі сынам-двайнятам, якім па тры з паловай гады, нават бытавую тэхніку. І абавязкова бяруць тавар удачы. На гэты раз ім аказаўся зялёны гарошак.

У чацвер Насця з мужам Аляксеем, старэйшым сынам і сваім родным братам Мікалаем, які жыве ў Лагойску, адправіліся за выйгрышам.

— Эмоцыі не перадаць, — дзялілася ўражаннямі. — Ключы атрымалі з рук вядомага тэлевядучага Ягора Хрусталёва. Журналісты літаральна атакавалі нас.

У Парнюшкаў ёсць “Опель-Амега” 2000 года выпуску. Цяпер у двары дома красуецца «Джылі Эмгранд Х7». На ёй сям’я ў бліжэйшы час адправіцца ў “Еўраопт” за пакупкамі, сярод якіх абавязкова будзе і тавар удачы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.