Заведующая Новоселковской фермой ОАО» Новоселки-Лучай » Виктория Вартазарян в числе лучших в витебской области

Главное Сельское хозяйство

У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале Віцебскай філармоніі сабраліся 150 найлепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны вобласці.

Загадчыца навасёлкаўскай фермы ААТ «Навасёлкі-Лучай» Вікторыя Вартазаран (справа) Фота рэдакцыі газеты «Віцьбічы»

— Такое мерапрыемства ў вобласці ладзілася ў другі раз, — расказваў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў. — Да прысутных звярнуліся намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, першы намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Машэра, старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і  абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Гутараў. Яны падзякавалі жывёлаводам за працу, старанне, пажадалі новых дасягненняў і ўручылі заслужаныя ўзнагароды. Іх атрымалі больш за 40 чалавек.

Сярод тых, чыя праца адзначана на такім высокім узроўні, і прадстаўнікі Пастаўшчыны. Ганаровую грамату аблвыканкама з рук Барыса Яфрэмава атрымаў аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Хацілы-агра” Павел Курто. Больш за трыццаць гадоў ён у жывёлагадоўлі. Пастаянна дабіваецца высокіх прываг жывёлы. Сярэднясутачныя за мінулы год склалі 770 грамаў. А вось Вікторыя Вартазаран навасёлкаўскай фермай ААТ “Навасёлкі-Лучай” загадвае толькі другі год. Калектыў, які яна ўзначальвае, дабіваецца высокіх надояў (сярэдні за мінулы год — 5568 кілаграмаў). Вікторыя ўдастоена Ганаровай граматы рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Фота рэдакцыі газеты «Віцьбічы»

— Гэта ўзнагарода — заслуга ўсяго калектыву, — гаварыла Вікторыя. — Прыемна, што разам са мной на сходзе прысутні­чалі аператары машыннага даення з нашай фермы Людміла Рубан і Наталля Ткачова. За мінулы год яны надаілі ў сярэднім па 6863 і 4994 кілаграмы малака адпаведна. У гэтыя дні надой па ферме складае больш за 16 кілаграмаў ад кожнай каровы. 

Шмат у рабоце жывёлаводаў залежыць ад добрасумленнага выканання сваіх абавязкаў ветфельчарамі. Сярод тых, хто вызначаецца асаблівым стараннем, ветфельчар ААТ “Камайскі-агра” Галіна Ткачова. Грамату  абласнога аграпрамысловага саюза жанчыне ўручыў яго старшыня Сяргей Седукоў.

На абласным сходзе таксама прысутнічалі ветфельчар Анастасія Власава і аператар машыннага даення кароў фермы “Волахі” Ірына Пучыла (абедзве з ААТ “Хацілы-агра”), заатэхнік-селекцыянер ААТ “Камайскі-агра” Надзея Смільгіна. Усе яны атрымалі каштоўныя падарункі. Узначальваў пастаўскую дэлегацыю першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі.

Пасля ўзнагароджання адбыўся святочны канцэрт. Са свята жывёлаводы вярнуліся з добрым настроем і мноствам яркіх уражанняў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.