Зиму-стужу выгоняли, Весну-красавицу звали. Масленица в городском парке в Поставах

Культура

Работнікі культуры з усёй Пастаўшчыны падрыхтавалі цікавую праграму для дзяцей і дарослых з гульнямі, конкурсамі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Працаваў выязны гандаль, майстры Дома рамёстваў разыгрывалі сувенірную прадукцыю, можна было пракаціцца верхам на конях, паказаць спрыт у бітве мяхамі з сенам на бервяне.

Што да тэатралізаванай дзеі, то больш чым на дзве гадзіны гаспадарамі «гарбаркі» сталі Дзед і яго жонка Агрыпіна. Яны расказвалі пра назву і традыцыі свята, узгадвалі, як яно адзначалася раней, загадвалі загадкі, замешвалі ў дзяжы па адмысловым рэцэпце цеста, каб потым яно ператварылася на патэльні ў смачныя румяныя бліны.

Апроч вясёлых персанажаў, настрой гледачам стваралі выступленні народнага ансамбля беларускай песні «Маладзіца», народны клуб «Юнчанка», народны ансамбль народнай песні «Вітанне», тэатр песні «Вясковы экстрым» Камайскага СДК, фальклорны калектыў Дунілавіцкага СДК, студыя сучаснай харэаграфіі Skay-danc. Гульнявыя праграмы для дзетак, якія дзейнічалі на некалькіх пляцоўках, падрыхтавалі культработнікі Варапаева, Лынтуп, Кураполля, Парыжа і Палесся. Пра духмяныя бліны — іх раздавалі ўсім ахвотным — паклапаціліся работнікі Лукашоўскага, Валкоўскага і Андронаўскага сельскіх клубаў.

Для традыцыйных масленічных забаў — узняцця гіры і перацягвання каната — жадаючых не знайшлося. На высокі драўляны слуп з пеўнем на вяршыні ўзлез Алег Смірноў і атрымаў за спрыт і рашучасць падарунак. Ён жа стаў прераможцам у спаборніцтвах па дартсе, якія ладзіў ФАК. Узнагарода — набор для настольнага тэніса. Яго дачка Вольга стала найлепшай сярод школьнікаў і заахвочана дартсам. Сярод жанчын перамогу святкавала Ірына Хадароўская, якой дастаўся гімнастычны мяч.

Завяршылася гулянне спальваннем чучала. Гэта неабходна для таго, каб сагрэць сонейка ў вышыні і паскорыць надыход цяпла.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара і Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.