Золотой голос Арсения Левшина покорил жюри смотра-конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!»

Культура

Высокую ацэнку далі голасу дзесяцікласніка СШ №1 Арсенія Леўшына на заключным мерапрыемстве абласнога этапа рэспубліканскага агляду- конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!», які праходзіў 25 лютага ў Віцебску. У намінацыі «Вакальная творчасць» хлопец удастоены дыплома першай ступені.

— Перамогу раздзяляю з выкладчыкам Алегам Віктаравічам Жаўновым, — гаварыў Арсеній. — Гэта ён раскрыў мае здольнасці і развівае іх. Займаюся з ім у Цэнтры дзяцей і моладзі, з’яўляюся ўдзельнікам тэатра эстраднай песні «Свет і музыка».

Навучэнец СШ №1 Арсеній Леўшын

Музыку Арсеній любіць з дзяцінства. Летась закончыў школу мастацтваў па класе фартэпіяна (выкладчыца — Наталля Белікава). А спяваць пачаў толькі ў сёмым класе. Аднаго разу запрасілі на сольныя спевы. Яны захапілі. Удзел у фестывалі «Пастаўскія зоркі» прынёс першы поспех і дадаў упэўненасці.

Хлопец спявае на чатырох мовах: рускай, беларускай, англійскай і італь­янскай. Менавіта песня на італь­янскай падкупіла гледачоў і журы конкурсу.

— Выступленне майго выхаванца, як модна цяпер гаварыць, парвала залу, — дзяліўся ўражаннямі Алег Жаўноў. — Бура эмоцый, воклічаў, шквал апладысментаў. Тым не менш рашэння журы чакалі з хваляваннем. Аказваецца, яны былі дарэмнымі. Арсеній — малайчына! Нічога не даецца без цяжкасцей: штодзённыя рэпетыцыі, работа над сабой. Але і вынікі радуюць.

А яшчэ хлопцу падабаецца геаграфія. Любоў да яе прывіла настаўніца Ірына Мікалаеўна Козіч. Сёлета на абласным этапе алімпіяды па гэтым прадмеце заняў трэцяе месца. Цікавіцца гісторыяй і беларускай літаратурай.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.