Звучал Чайковский, пел рояль… IV Открытый районный конкурс юных пианистов «Весенние нотки» в Поставах

Культура

У мінулы чацвер у раённым Доме культуры ўладарыла класічная музыка: тут праходзіў IV адкрыты раённы конкурс юных піяністаў «Вясеннія ноткі».

Конкурс сабраў 38 юных выканаўцаў з Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Докшыцкага, Ушацкага Глыбоцкага, Браслаўскага, Лепельскага і Шумілінскага раёнаў. Наш раён прадстаўлялі навучэнцы гарадской і Варапаеўскай школ мастацтваў, а таксама Навасёлкаўскага і Камайскага філіялаў.

Удзельнікі былі падзелены на чатыры ўзроставыя групы: малодшыя «А» і «Б», сярэднюю і старэйшую. Кожны канкурсант выконваў тры творы: паліфанічны любога кампазітара, абавязковы П. І. Чайкоўскага (малышы гралі адну з п’ес з «Дзіцячага альбома» Пятра Ільіча; вучні сярэдняй і старэйшай груп — абавязковую п’есу са зборніка «Поры года»), а таксама твор на свой выбар.

Сярод лаўрэатаў аказалася вельмі шмат пастаўчан. Так, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны: у малодшай групе «А» — Януш Паліна і Бажанкоў Ягор з Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, у групе «Б» — Шкорнік Ганна (Варапаеўская ДШМ) і Колесень Ганна (Пастаўская ДШМ), у сярэдняй групе — Манушына Ксенія з Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ. Дыпломам ІІ ступені ў групе «А» адзначана Таміліна Ксенія, у групе «Б» — Маргуноў Арцём і Гатоўчык Дар’я, у старэйшай групе — Казак Таццяна. Дыплом І ступені ў групе «Б» у Тамілінай Варвары, у старэйшай групе — у Гіль Віталіі. Усе гэтыя дзеці займаюцца музыкай у райцэнтры.

Старшыня журы Галіна Касяк уручае дыплом лаўрэата Віталіі Гіль

У якасці падарунка ў дадатак да зборніка нот і ручкі прызёры атрымалі наручныя гадзіннікі з конкурснай эмблемай. Ну а Гран-пры сёлета дастаўся юнай піяністцы з Браслава Быкавай Яраславе, якая павезла дамоў вялікі насценны гадзіннік з сімволікай конкурсу.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.